22:54 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Выданні Пятра Мсціслаўца і Францыска Скарыны прадстаўлены ў галаграфічным "запісе" ўпершыню.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Старадрукаваныя выданні — "Евангелле" Пятра Мсціслаўца, "Біблію" Францыска Скарыны, "Новы Запавет і Псалтыр" — можна ўбачыць на выставе галаграм, якая напярэдадні адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Голографическое Евангелие Петра Мстиславца
© Sputnik Алеся Шершнёва
Галаграфічнае "Евангелле" Пятра Мсціслаўца побач з арыгіналам

Наведвальнікі змогуць убачыць 150 галаграм на розныя тэмы. У ліку экспанатаў не толькі хрысціянскія рэліквіі, напрыклад, Крыж Ефрасінні Полацкай і Жыровіцкая ікона Божай Маці, але і расліны, жывёлы, арт-кампазіцыі, касмічныя караблі, партрэты людзей і многае іншае.

Голографическая Икона Богородицы Купятицкая
Сярод экспанатаў ёсць і хрысціянскія рэліквіі, напрыклад, Купяціцкі абраз Багародзіцы

Безумоўная перліна калекцыі — старадрукаваныя выданні — "Біблія" Францыска Скарыны, "Евангелле" Пятра Мсціслаўца, "Новы Завет і Псалтыр". Яны прадстаўленыя ў галаграфічным "запісе" ўпершыню.

Голографическая Книга Царств Франциска Скорины
© Sputnik Алеся Шершнёва
Галаграфічная "Кніга Царстваў" Францыска Скарыны

Усе прадстаўленыя выявы выкананы беларускімі майстрамі — прадпрыемствамі "Магія святла" і "Галаграфічная індустрыя".

Па словах стваральнікаў, рабіць галаграмы даволі складана. Для гэтага патрабуецца дарагое абсталяванне і спецыяльнае памяшканне. Працаваць над некаторымі з прадстаўленых у бібліятэцы экспанатаў прыйшлося ўначы, таму што для іх стварэння неабходная поўная цішыня і спакой, перашкодзіць можа нават нязначны гук. Стварэнне адной выявы займае ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін.

Голограмма
© Sputnik Алеся Шершнёва
Ад памераў галаграмы залежыць час яе стварэння

Сёння Беларусь з'яўляецца адной з немногіх краін на постсавецкай прасторы, дзе ствараюцца мастацкія галаграмы. Беларускія лідары па вытворчасці галаграм захоуваюць веды і традыцыі сусветна вядомага навукоўца Леаніда Таніна.

По теме

Копію друкарскага станка Францыска Скарыны зрабілі школьнікі са Шчучына
Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны
Беларусь падарыла Ватыкану факсімільнае выданне кніг Скарыны
Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны
Тэги:
галаграмы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пётр Мсціславец, Францыск Скарына, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы