Карлюкевіч: на выставе мяне цікавяць кніжныя навінкі з Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску адкрылася юбілейная кніжная выстава-кірмаш, у якой бяруць удзел прадстаўнікі 32 краін.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Беларусь разглядае пытанне больш шырокага распаўсюджвання электронных кніг, сказаў журналістам на адкрыцці форуму міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Размаўляючы з журналістамі, міністр пажартаваў, што юбілейная 25-я кніжная выстава-кірмаш — падарунак жанчынам да 8 сакавіка.

"На выставе мяне цікавяць навінкі, якія прыязджаюць з Расіі і нават з іншых краін свету на розных мовах", — пракаментаваў Аляксандр Карлюкевіч экспазіцыю кніжнага форуму.

Наведвальнікі на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы - Sputnik Беларусь
Кніжная выстаўка ў Мінску: што купіць і каго паслухаць

Паводле яго слоў, заўсёды цікава паглядзець, як робіцца кніга, але цяпер ужо немагчыма прачытаць усё, што выдаецца.

"Трэба глядзець, як далей працаваць нашай айчыннай індустрыі друку і паліграфіі", — дадаў Карлюкевіч.

Міністр паведаміў, што на кніжную выставу многія краіны прыехалі абмяркоўваць распаўсюджванне электронных кніг, у тым ліку ў сацыяльных сетках.

"Адно з найбуйнейшых кітайскіх выдавецтваў, якое за год выдае столькі кніг, колькі ў нас ва ўсёй краіне выходзіць за паўгода, а гэта каля 5 тысяч назваў кніг, будзе весці перамовы аб прысутнасці сваіх кніг у электронным выглядзе ў сацсетках", — распавёў Карлюкевіч.

Кітайскае выдавецтва выпускае кнігі на 62 мовах і гатова выкарыстоўваць Беларусь як пляцоўку для прасоўвання сваіх выданняў.

Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што прывітанне прэзідэнта Беларусі невыпадкова адрасавана ўдзельнікам не толькі кніжнай выставы, але і чацвёртага форуму "Пісьменнік і час".

"Для ўдзелу ў ім прыехалі прадстаўнікі 22 краін. Мы ўдзячныя Расіі за прадстаўнічую дэлегацыю, якая сфарміравана з дапамогай Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Мы таксама ўдзячныя розным расейскім рэгіёнам, якія прывезлі сучасныя пераклады беларускіх пісьменнікаў і перыёдыкі", — падкрэсліў Карлюкевіч.

У 25-й юбілейнай кніжнай выставе-кірмашы бяруць удзел прадстаўнікі 32 дзяржаў. Ганаровым госцем кніжнага форуму ў гэтым годзе стала Сербія.

Стужка навiн
0