05:54 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Моднае дэфіле да Міжнароднага жаночага дня адбудзецца ў музеі Якуба Коласа

© Sputnik Анастасия Волчок
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1820

У музеі можна будзе паглядзець на прыгожыя сукенкі, паслухаць вершы і даведацца пра ролю моды і стылю ў штодзённым жыцці.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Імпрэза "100 гукаў вясны", прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня, адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамілі Sputnik у музеі.

Свята вясны і прыгажосці ў музеі адзначаць паказам калекцый адзення студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дызайна моды і аксэсуараў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльныфх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Загадчык кафедры дызайна моды, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч раскажа наведвальнікам пра гісторыю стварэння калекцый і аб ролі моды і стылю ў штодзённым жыцці.

У музеі таксама паабяцалі цікавы эксперымент з мастацкай формай.

Акрамя моднага паказу, на мерапрыемстве будзе паэтычны блок да 100-годдзя выдання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка".

Пачатак імпрэзы а 17:00. Уваход па квітку ў музей.

Тэги:
дэфіле, мода, Дызайн, 8 Сакавіка, Міжнародны жаночы дзень, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы