17:13 24 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.15
На адкрыцці выставы Гойя... Пікасса, архіўнае фота

Мастацкі музей запрашае на медытацыю

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Наведвальнікаў абяцаюць навучыць іншаму стаўленню да твораў мастацтва.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей прапануе гледачам паўдзельнічаць у практыцы ўважлівасці да сябе і мастацтва разам з псіхолагамі і мастацтвазнаўцамі.

Арганізатары ўпэўненыя, што зараз паходы ў музеі больш нагадваюць марафон.

"Па статыстыцы, сярэдні час, які наведвальнік праводзіць перад карцінай, — 17 секунд. Мастак у сваю чаргу страчвае намнога больш часу, каб абдумаць ідэю і напісаць карціну, але спасцігнуць інтэлектуальную і пачуццёвую глыбіню за 17 секунд немагчыма. Мастацтва патрабуе ўвагі, усвядомленасці і часу", — падкрэслілі ў музеі.

Дапамагаць удзельнікам у тым, каб настроіць сваю ўвагу і пачуць цішыню залаў, будзе кіраўнік цэнтра "Zenfish", акрэдытаваны кагнітыўна-паводзінавы тэрапеўт, магістр псіхалагічных навук Кацярына Карповіч. Яна разам з мастацтвазнаўцамі музея раскажа, як паглядзець на карціны іншым, "уважлівым" позіркам.

Пробны занятак запланаваны на 18 сакавіка, асноўныя — на 25 сакавіка, 8 і 22 красавіка.

Тэги:
медытацыя, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы