10:45 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
У залах музея Palais de Toyko

Музей у Парыжы правядзе экскурсію для нудыстаў

© Photo : Palais de Toyko
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Для жадаючых агледзець 5 мая залы музея ёсць умова - яны павінны будуць загадзя зарэгістравацца.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Музей сучаснага мастацтва Palais de Toyko, размешчаны ў 16-й акрузе Парыжа, у маі бягучага года плануе правесці першую экскурсію для нудыстаў, паведаміла выданне Local.

Музей стане першай у французскай сталіцы такой установай, якая на адзін дзень прыме голых наведвальнікаў. Незвычайнае мерапрыемства запланавана на 5 мая.

Паведамляецца, што наведвальнікі змогуць паглядзець выставы, пакінуўшы ўсю сваю вопратку ў гардэробе.

Уваход у Palais de Toyko у гэты дзень будзе бясплатным, аднак для жадаючых агледзець 5 мая залы музея ёсць умова — яны павінны будуць загадзя зарэгістравацца.

Тэги:
выстава, музей, Францыя, Парыж

Галоўныя тэмы