Стымпанк, рыцары, піраты: выстава лялек Сяргея Драздова адкрыецца ў Мінску

© Sputnik / Артем БордовскийЛялькі ў стылі стымпанк
Лялькі ў стылі стымпанк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўленыя на выставе лялькі - героі казак, рыцары, піраты, ваяры.

МІНСК, 15 сак – Sputnik. Адкрыццё выставы "Свет аўтарскіх лялек" Сяргея Драздова адбудзецца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры а 17–й гадзіне 27 сакавіка, паведамілі Sputnik у музеі. 

Лялькі ў стылі стымпанк - Sputnik Беларусь
Фота
Лялькі ў стылі стымпанк за $1500 – новая выстава адкрылася ў Мінску

Сяргей Драздоў – мастак родам з Ленінграда. Яго шлях да стварэння лялек палягаў праз цікавыя інжэнерныя канструкцыі, апараты на механічных нагах і іншыя вырабы ў стыле Steampunk. 

Прадстаўленыя на выставе лялькі — героі казак, рыцары, піраты, ваяры. З 2010 года мастак паспеў стварыць цэлыя серыі лялек у адпаведнай стылістыцы. Напрыклад, пры стварэнні рыцараў Сяргей Драздоў натхняўся сагай "Уладар пярсцёнкаў". Кожная лялька мае сваю "амуніцыю" – мініятуры арбалетаў, пісталетаў, а таксама нажы і мячы, выкаваныя з металу. 

Работы майстра знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Латвіі, Германіі, Эстоніі. У многіх гарадах гэтых краін былі арганізаваны персанальныя выставы работ Сяргея Драздова.

Стужка навiн
0