МІНСК, 17 сакавіка — Sputnik. Беларускі хіп-хоп выканаўца Макс Корж выпусціў кліп на песню "Малінавы закат".
Відэа было апублікавана на YouTube 16 сакавіка, менш чым за суткі ролік дасягнуў адзнакі ў мільён праглядаў.
Па сюжэце герой Макса Каржа хаваецца на здымнай кватэры. Па суседстве з ім жыве дзяўчына, якая ладзіць вечарынкі з песнямі музыканта.
У кліпе ўжо традыцыйна з'явіліся кадры Мінска: Кастрычніцкая вуліца, плошча Перамогі, праспект Пераможцаў.
У каментарах пад відэа прыхільнікі творчасці Каржа пакінулі толькі пазітыўныя водгукі.
"Як быццам фільм паглядзеў", — напісаў адзін з карыстальнікаў YouTube.
Трэк "Малінавы закат" уваходзіць у другую частку альбома "Малы пасталеў", апублікаванага ў 2017 годзе.