У Нацыянальным гістарычным музеі раскажуць пра тонкасці роспісу па фарфоры

© Sputnik / Анастасия ВолчокКласічны французскі дэкор
Класічны французскі дэкор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастачка па фарфоры Аляксандра Баўтрук раскажа пра тэхніку надглазурнага роспісу і правядзе экскурсію па ўласнай выставе.

МІНСК, 18 сак — Sputnik. Сустрэча з аўтарам выставы "Мой ікігай", мастачкай Аляксандрай Баўтрук адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка ў 17:00.

Мастачка Аляксандра Баўтрук - Sputnik Беларусь
Мастацтва, якое знікае: Аляксандра Баўтрук расказала пра роспіс па фарфоры

На мерапрыемстве Аляксандра раскажа пра ўсе тонкасці роспісу фарфоры і правядзе экскурсію па сваёй выставе.

Аляксандра Баўтрук — беларуская мастачка, якая займаецца роспісам па фарфоры. Яна вучылася майстэрству надглазурнага роспісу ў Швейцарыі. Выстава Аляксандры Баўтрук "Мой ікігай" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі 1 сакавіка. "Ікігай" у перакладзе з японскай мовы значыць "Сэнс жыцця". Гэтя паняцце характарызуе пачуццё ўласнага прызначэння.

На выставе прадстаўлены творы, якія дэманструюць узаемапранікненне культур Усходу і Захаду, сувязь традыцыйнага надглазурнага роспісу і сучасных формаў.

"Чаму Японія? Мяне з дзяцінства цікавіла японская культура, я пра яе шмат чытала, але не толькі японская — культура наогул. Я пабыла ў Японіі ў мінулым годзе, і гэта, у сваю чаргу, дапамагло выбару назвы для выставы", — расказала Аляксандра на адкрыцці выставы.

На выставе можна ўбачыць як традыцыйныя кветкавыя матывы, так і дасылкі да старажытных культур і творчасці праслаўленых мастакоў.

Больш падрабязна аб адкрыцці выставы чытайце ў рэпартажы Sputnik

Стужка навiн
0