Беларускамоўныя рэперы зладзяць дабрачынны батл

© PixabayМікрафон у руцэ, архіўнае фота
Мікрафон у руцэ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары фэсту абяцаюць больш за 5 гадзін файнай музыкі і суцэльнага адрыву.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Штогадовы моладзевы рэп-фэст "Уключай біт" стартуе 28 сакавіка ў 19:00 у мінскім рэстаране-клубе Loft Café, паведамляецца ў суполке фэсту "УКантакце".

Сцэна будзе прадстаўлена трыма секцыямі:

  • батл-секцыя (19:00 – 21:00)
  • секцыя беларускамоўнага рэпу (21:00 – 22:00)
  • секцыя рускамоўнага рэпу (21:30 – 00:00)

Арганізатары фэсту абяцаюць больш за 5 гадзін файнай музыкі і суцэльнага адрыву. Удзельнікамі рускамоўнай і беларускамоўнай секцый фестывалю "Уключай біт" з’яўляюцца рэпэры Бакей, SVT, аб'яднанне M.U.Skool, Zeman, Belaroots, Mixday, MikZa, Sainty і многія іншыя.

У рамках секцый наведвальнікі атрымаюць магчымасць пагутарыць з кожным з выканаўцаў, атрымаць аўтограф і зрабіць сумесны здымак.

У батл-секцыі фэсту выступяць беларускія рэпэры, якія будуць змагацца за каштоўныя прызы: сертыфікаты на хіп-хоп-вопратку, запіс у студыях, магчымасць выступаць на далейшых канцэртах і іншыя.

Сабраныя на мерапрыемстве грошы пойдуць на дабрачыннасць. Рэп-музыкі наведаюць адзін са сталічных дзіцячых дамоў і правядуць дабрачынную акцыю.

Стужка навiн
0