Вэрхал у галаве: дыснэеўскі мульцік пра эмоцыі пераклалі на беларускую мову

© PexelsНавушнікі
Навушнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Оскараносны мультфільм пра 11-гадовую школьніцу Райлі Андэрсан пераклалі амбіцыйныя мінчане.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Беларусы пераклалі на мову камедыйна-драматычны анімацыйны фільм студыі Pixar "Галаваломка": агучку зрабіла студыя "Gavarun_by" і размясціла інфармацыю аб гэтым на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

Мэрылін Манро, архіўнае фота 1951 года - Sputnik Беларусь
"Хачу быць каханаю": Мэрылін Манро загучала на беларускай мове

Гісторыю 11-гадовай школьніцы Райлі Андэрсан, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска, на беларускай мове агучылі Адам Трыпутнік і Таша Мурзэнштольц, пераклад выканаў Леў Глушыцкі.

Па сюжэце Райлі спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота. Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве Райлі здараецца сапраўдны вэрхал.

Паглядзець мультфільм можна тут>>

Фільм заснаваны на арыгінальнай ідэі амерыканскага рэжысёра Пітэра Докера, прэм'ера прайшла ў  чэрвені 2015 года на фестывалі ў Канах.  У 2016 годзе мультфільм атрымаў "Оскар" у намінацыі "Лепшы анімацыйны фільм".

Стужка навiн
0