02:10 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Кацярына Ваданосава

Кацярына Ваданосава заспявае на "Свяце Сонца" хіты і новыя песні

© Photo : асабісты архіў Кацярыны Ваданосавай
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Свята Сонца 2018" у Дудутках - традыцыйны купальскі open-air (8)
5430

Беларуская спявачка традыцыйна выступіць у суправаджэнні ансамбля "Fantasy Orchestra".

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Кацярына Ваданосава і ансамбль "Fantasy Orchestra" рыхтуюць асаблівую праграму да III міжнароднага купальскага  folk-fire фестывалю "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

Беларуская спявачка, паэт, музыкант і выканаўца не толькі заспявае песні з музычнага альбома "Міфатворчасць", які выйшаў ў 2016 годзе, але і прадставіць новыя песьні.

У сваёй музыцы яна абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры "залатога веку" рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок".

Адметнасць ансамбля "Fantasy Orchestra" з'яўляецца выкарыстанне беларускіх цымбал ды электраскрыпкі як салюючых інструментаў і спалучэнне іх з "класічным" рокавым наборам — электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай.

Кацярына Ваданосава і ансамбль Fantasy Orchestra
© Photo : асабісты архіў Кацярыны Ваданосавай
Кацярына Ваданосава і ансамбль "Fantasy Orchestra"

Пачуць цудоўнае спалучэнне традыцый з сучаснасцю аматары беларускай музыкі змогуць падчас  аднаго з асноўных блокаў праграмы — оpen-air канцэрта. Сярод удзельнікаў ужо абвешчаны госці мінулых фэстаў: беларускія гурты "IRDORATH", "Яварына", "PAWA" і госці з Кіева — "FRAM". Упершыню на сцэну Музея ў Дудутках падымуцца эксперыментатары "Re1ikt".

Адмысловы падарунак для гасцей фестывалю — выступ піцерскіх музыкаў "Тролль Гнет Ель", якія адзначаць на беларускай сцэне сваё паўналецце.

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Поўны спіс удзельнікаў арганізатары — Экстрым-тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" —  абяцаюць раскрыць на гэтым тыдні.

Тэмы:
"Свята Сонца 2018" у Дудутках - традыцыйны купальскі open-air (8)

По теме

Фолк-рок, фаер-шоу і купальскія абрады на фестывалі "Свята Сонца"
Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Тэатр "Яварына" выступіць на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Тэги:
Свята Сонца, ансамбль "Fantasy Orchestra", Экстрым-тэатр "Берсерк", Музейны комплекс "Дудуткі", Кацярына Ваданосава, Дудуткі

Галоўныя тэмы