03:39 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Кадр з кліпа Піліпа Беспамылковага Мова

"Ты мой наркотык": Піліп Беспамылковы зняў кліп пра беларускую мову

© Photo: Youtube / Краіна Мараў
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6950

Музыка назваў родную мову наркотыкам і папрасіў прабачэння ў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Музыка Піліп Беспамылковы падрыхтаваў новы трэк — на гэты раз пра наркатычную любоў да беларускай мовы. Відэа апублікаванае на канале праекта "Краіна Мараў".

У трэш-кліпе былы футбаліст Юры Юрчанка паўстае ў розных вобразах — вучня, спартсмена, наркамана і нават наркагандляра. З'яўляюцца ў кадры і знакамітыя творы беларускай літаратуры — кніга Івана Мележа "Людзі на балоце", зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Пясняр чыстае красы", паэма Якуба Коласа "Новая зямля".

Беспамылковы падкрэслівае, што "вучыў мову толькі ў школе", і просіць прабачэння ў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Раней музыка ўжо прызнаваўся ў любві да беларускай бульбы, таксама называючы яе наркотыкам. Спартыўную кар'еру Юрчанка спыніў у 2013 годзе. Зараз былы футбаліст жыве і працуе ў Маскве, але не забываецца на родную мову і культуру.

По теме

Піліп Беспамылковы ў новым відэа заклікае спаліць тлушч
Тэги:
мова, Піліп Беспамылковы

Галоўныя тэмы