22:51 25 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Кадр з фільма Стывена Спілберга Першаму гульцу прыгатавацца

"Гогаль" не змог абысці новага Спілберга па касавых зборах

© Фото: Warner Bros. Pictures (2018)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Блокбастар "Першаму гульцу прыгатавацца" другі тыдзень застаецца лідэрам - як па зборах, так і па колькасці гледачоў.

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Фантастычны баявік Стывена Спілберга "Першаму гульцу прыгатавацца" захаваў лідэрства ў беларускім пракаце і не саступіў гучнай прэм'еры мінулага тыдня — расійскаму хорару "Гогаль. Вій".

"Першаму гульцу прыгатавацца" — фантастычная карціна легендарнага рэжысёра Стывена Спілберга. Фільм заслужыў станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і гледачоў, добра да яго паставіліся і беларусы.

Па дадзеных сталічнага УП "Кінавідэапракат", на мінулым тыдні "Першаму гульцу прыгатавацца" паглядзелі ў дзяржаўных кінатэатрах амаль 21 тысяча гледачоў, зборы — амаль 65 тысяч рублёў.

Гучная прэм'ера мінулага тыдня, "Гогаль. Вій", першынство ў пракаце пакуль не змагла ўзяць: фільм паглядзелі крыху больш за сем тысяч чалавек, агульныя зборы — 37,6 тысячы беларускіх рублёў. Замыкае тройку лідэраў мультфільм "Трус Піцер" са сціплым вынікам у 13,3 тысячы рублёў.

У сусветным пракаце першынство таксама захоўвае "Першаму гульцу прыгатавацца" — сумарныя зборы ўжо перавысілі адзнаку ў 400 мільёнаў долараў. У лідэрах па сусветнай касе — і хорар "Ціхае месца", які ў беларускі пракат выйдзе ўжо 12 красавіка.

Тэги:
кіно, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы