Які беларускі альбом прызнаны лепшым у 2017 годзе?

© Photo : Experty.byГурт Tonqixod
Гурт Tonqixod - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лепшыя беларускія альбомы абіраліся ў пяці намінацыях па выніках галасавання крытыкаў, журы і народных экспертаў

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Лепшым беларускім альбомам года па версіі партала experty.by прызнаны "Колер, якога няма" гурта Tonqixod.

Альбом перамог таксама ў намінацыях "Лепшы рок-альбом" і "Лепшы беларускамоўны альбом" і атрымаў "Прыз штатных экспертаў" і "Прыз вялікага журы". Гэта другі альбом гурта, які ў 2015 годзе ўзяў першае месца ў намінацыях лепшы дэбютны, рок- і беларускамоўны альбом, а таксама з'яўляецца пераможцам Rock Profi 2015 ("Дэбют года") і конкурса "Басовішча 2015".

Лепшым дэбютным альбомам і лепшым фолк-альбомам 2017 года быў названы сбор народных песень у інтэрпрэтацыі польскага этна-джазавага калектыва на чале з брэсцкай вакалісткай Ульянай Гедзік (Ulyanica) "Вясна".

Лепшы электронны альбом па версіі экспертаў — "Appetiizer" Ані Жданавай, вядомай па інды-праектах Lilac і Bonehider.

Узнагароду як лепшы поп-альбом атрымаў "Tragic City" беларускага хіп-хоп дуэта Алега Саўчанкі і Рамана Англічаніна (ЛСП).

Паглядзець топ-10 журы, народных і замежных экспертаў можна на сайце experty.by.

Стужка навiн
0