Мірскі замак запрашае на вясновы баль

© Sputnik / Виктор ТолочкоМірскі замак, архіўнае фота
Мірскі замак, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Балі ў Мірскім замку карыстаюцца вялікай папулярнасцю, а колькасць гледачоў, якія іх наведваюць, нязменна расце.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Традыцыйны вясновы баль пройдзе ў Мірскім замку 21 красавіка, паведамілі Sputnik арганізатары.

Святлана і Аляксандр пазнаёміліся дзякуючы хобі - Sputnik Беларусь
Эпоха, перакладзеная на мову тканіны і танца: як жыве сям'я рэканструктараў

Гасцям абяцаюць магчымасць акунуцца ў атмасферу першай паловы XIX стагоддзя, пазнаёміцца з гаспадарамі замка і адчуць сябе часткай былой эпохі. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства змогуць навучыцца старадаўнім танцам разам з балетмайстарам і атрымаць асалоду ад тагачасных гульняў.

Як прайшоў Калядны баль у Мірскім замку>>

У гэтым годзе пляцоўкай для мерапрыемства абрана Партрэтная зала.

Акрамя квіткоў, для таго каб патрапіць на мерапрыемства неабходна выканаць патрабаванні дрэс-коду: для дам — сукенка ў стылі першай паловы XIX стагоддзя і абутак без абцасаў,  для кавалераў — строгі касцюм.

Стужка навiн
0