Джордж Марцін ў лістападзе выпусціць спін-оф сагі "Песня лёду і полымя"

Падпісацца
Амерыканскі фантаст анансаваў выхад новай кнігі "Кроў і полымя", якая будзе прысвечана гісторыі дынастыі Таргарыенаў.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Самы вядомы пісьменнік-фантаст сучаснасці Джордж Марцін расказаў, што ў лістападзе бягучага года выдасць кнігу, звязаную сюжэтам са знакамітай сагай "Песня лёду і полымя", пра гэта ён паведаміў у сваім блогу.

У дадзены час ён працуе над раманам "Вятры зімы" — шостай часткай сагі, якая стала асновай для звышпапулярнага тэлевізійнага серыяла "Гульня тронаў".

Пры гэтым пісьменнік папярэдзіў фанатаў серыі, што ў гэтым годзе работа над "Вятрамі" наўрад ці будзе завершана.

"Не, зіма не прыходзіць. Ва ўсялякім выпадку, не у 2018 годзе", — напісаў Марцін у блогу

Затое стала вядома назва новай кнігі — "Кроў і полымя". Выйдзе першая частка двухтомніка, прысвечаная падзеям, якія адбываюцца ў прыдуманым Марцінам свеце Сямі каралеўстваў. Выхад другога тома пакуль не анансуецца.

Амерыканскі фантаст растлумачыў, што аповед у новым выданні будзе весціся ад імя ўяўнага летапісца. Само выданне па плане павінна паступіць у продаж 20 лістапада.

У мінулым годзе Марцін ужо казаў пра тое, што новая кніга "будзе распавядаць пра дынастыю Таргарыенаў, кароль за каралём, усё, што з імі адбывалася". Паводле яго слоў, гэта будзе свайго роду гістарычная манаграфія аб выдуманым свеце.

Стужка навiн
0