14:46 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Калектыў плануе тур, у якім спяваць будуць не яны, а іх лічбавыя копіі на экране.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Папулярны шведскі гурт АВВА упершыню за апошнія 35 гадоў запісаў новую кампазіцыю.

У 2016 годзе ўдзельнікі калектыву сабраліся разам у гонар 50-годдзя знаёмства салістаў калектыву Б'ёрна Ульвеўса і Бені Андэрсана. У гэтым годзе яны абвясцілі аб рашэнні адправіцца ў незвычайны тур, у якім спяваць і танчыць будуць іх лічбавыя копіі.

"Рашэнне адправіцца ў тур прынесла нечаканыя вынікі", — прызналіся ўдзельнікі групы і распавядаюць, што, сустрэўшыся ў студыі, яны адчулі, быццам не было трыццаці пяці гадоў.

"Як быццам мы проста сышлі на вакацыі", — узгадалі яны.

Усе ўдзельнікі групы — Агнэта Фэльтског, Б'ёрн Ульвеус, Бэні Андэрсан і Ані-Фрыд Лінгстад — сустрэліся на прыватнай вечарыне ў Стакгольме 5 чэрвеня два гады таму. У гэты ж дзень 50 гадоў таму адбылося знаёмства Ульвеуса і Андэрсана, якое стала падставай для вечарынкі. У поўным складзе гурт пачаў выступаць з канца 1970 года і значна паўплываў на гісторыю шведскай музыкі.

Тэги:
музыка, ABBA, Швецыя

Галоўныя тэмы