20:54 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Мастацкі кіраўнік і арт-дырэктар Хору Турэцкага Міхаіл Турэцкі (у цэнтры)

"Песні Перамогі" на беларускай мове праспявае ў Мінску "Хор Турэцкага"

© Sputnik / Кирилл Каллиников
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі 2018 (28)
4120

Вялікі святочны канцэрт да Дня Перамогі "Хору Турэцкага" і арт-групы Soprano пройдзе вечарам у аўторак у Мінску.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Музычны калектыў "Хор Турэцкага" выканае творы на беларускай мове падчас вялікага святочнага канцэрта "Песні Перамогі", які пройдзе на адкрытай пляцоўцы каля музейна-паркавага комплексу "Перамога", распавёў журналістам кіраўнік калектыву Міхаіл Турэцкі.

Гістарычны тур "Песні Перамогі" ахоплівае восем краін. Канцэрты з аншлагам ужо прайшлі ў Парыжы, Любляне, Вене і Берліне. Канцэрт у Мінску стане пятым па ліку і будзе трохі адрознівацца ад папярэдніх.

"Мы праспяваем ў беларускай сталіцы любімыя песні пра мір, вайну, подзвіг. Праграма некалькі адрозніваецца ад той, якую прадстаўлялі ў Францыі, Аўстрыі і Германіі, будзе менш інтэрнацыянальных шлягераў. Прагучыць франтавая лірыка і творы на беларускай мове. Падарункам для гледачоў стане кампазіцыя "Молодость моя, Белоруссия", якую выканаюць удзельнікі калектыву — ураджэнцы Беларусі. Першай прагучыць песня "От героев былых времен", рыхтуем і музычныя сюрпрызы. У прыватнасці, перад гасцямі выступіць арт-група Soprano", — заявіў Турэцкі.

Пасля выступу ў Мінску "Хор Турэцкага" адправіцца ў Маскву, дзе дасць канцэрт на Беларускім вакзале. Потым адбудзецца выступ у Тэль-Авіве, а 11 траўня — у Нью-Ёрку. "Для мяне асабліва прыемна прадставіць праект у Мінску, паколькі мае бацькі — ураджэнцы Беларусі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны", — прызнаўся кіраўнік расійскага калектыву.

Вялікі святочны канцэрт "Хору Турэцкага" і арт-групы Soprano пройдзе ў Мінску на адкрытай пляцоўцы каля музейна-паркавага комплексу "Перамога" ў аўторак у 19:00. Уваход на мерапрыемства вольны.

Праект "Песні Перамогі" падтрымліваюць міністэрствы культуры Расіі і Беларусі. Ён накіраваны на захаванне сувязі часоў і пакаленняў, захаванне памяці пра вялікія подзвігі.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
"Хор Турэцкага", канцэрт, 9 Мая, Дзень Перамогі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы