20:55 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Уручэнне літаратурнай прэміі Ежы Гедройца, архіўнае фота

Хто ўвайшоў у склад журы Прэміі імя Ежы Гедройца 2018?

© Sputnik /
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Арганізатары раней казалі, што гэты год будзе эксперыментальным адносна членаў журы.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Старшыня СБП Барыс Пятровіч, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбац і сябра журы Прэміі мінулага года паэт Андрэй Хадановіч увайшлі ў Камітэт па журы Прэміі імя Ежы Гедройца, паведамілі арганізатары.

"Сёлета мы паспрабавалі зрабіць эксперымент і сфармаваць журы пераважна з крытыкаў і літаратуразнаўцаў: мяркуем, што прафесійны падыход да ацэнкі намінантаў дазволіць спадзявацца на большую аб'ектыўнасць. Мы, вядома, не можам гарантаваць, што гэта рэцэпт, які спрацуе, але мы спрабуем намацаць нейкія новыя падыходы", — патлумачыла старшыня ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Такім чынам, сябрамі журы Прэміі Гедройца 2018 сталі: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Нагадваем, што прыём заявак будзе завершаны 31 мая, а цырымонію ўзнагароджання плануецца правесці ў верасні.

Тэги:
Беларуская літаратура, Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы