11:32 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Канцэрт Бі-2 у Мінску

Гурт "Бі-2" зладзіць бясплатны open-air у Бабруйску

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
9710

Хэдлайнеры адыграюць двухгадзінную праграму, апроч іх на фестывалі выступяць яшчэ чатыры цікавыя калектывы.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Гарадскі фестываль "Бі-2 Fest", які зможа бясплатна наведаць любы жадаючы, пройдзе ў Бабруйску 6 ліпеня, паведамілі Sputnik арганізатары.

Ініцыятарам і ідэйным натхняльнікам мерапрыемства выступіў асноўны хэдлайнер — гурт "Бі-2". Па словах фронтмэна Шуры, зладзіць велізарны open-air, на які змогуць трапіць усе без выключэння, — даўняя мара калектыву.

Лакацыі выбралі не выпадкова: менавіта ў Бабруйску напрыканцы 80-х пачалася музычная гісторыя групы. На фестывалі "Бі-2" плануюць прадставіць свежую двухгадзінную праграму "Гарызонт падзей", якую прэзентавалі ў сталіцы ў мінулым сакавіку.

На працягу дня тут выступяць яшчэ чатыры групы. Удзельнікі кожнай з іх — музыкі, якія маюць пэўную ролю ў лёсе "Бі-2".

Творчасць "Солнечной стороны" у свой час спрабавалі падводзіць пад рамкі джаз-року, рок-н-ролу і нават стылю ф'южн. Гурт "Сети" вядомы многім дзякуючы хіту Smile з радкамі: "Дзень праз дзень праца даганяе мяне, год праз год дзяўчаты кідаюць мяне". Калектыў Brainstorm прывязе свежы альбом "Wonderful Day", а амерыканцы Midnight Faces — музыку ў стылі пост-панк.

Фестываль пачнецца на плошчы перад "Бабруйск-Арэнай" 6 ліпеня а 18-й. Уваход вольны для ўсіх жадаючых.

Тэги:
канцэрт, Бабруйск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы