19:11 19 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14
Кадр з фільма Чарнавік

Фільм "Чарнавік" па кнізе Сяргея Лук'яненкі расчараваў гледачоў

© Фото: WDSSPR (2018)
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1510

На думку шэрагу кінакрытыкаў, экранізацыя знакамітага рамана выйшла дастаткова скамечанай - "адпавядае назве".

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Расійскі фантастычны фільм "Чарнавік" паводле аднайменнага рамана пісьменніка Сяргея Лук'яненкі выйшаў у чацвер у шырокі пракат.

Раман "Чарнавік" быў апублікаваны ў 2005 годзе і цёпла сустрэты аматарамі фантастычнай літаратуры. Неўзабаве кніга атрымала працяг — "Чыставік", а ў 2016-м было абвешчана пра здымкі экранізацыі твора.

Нарэшце, праз два гады працы экранізацыя рамана Лук'яненкі выйшла ў шырокі пракат. Здымаў фільм "Чарнавік" рэжысёр Сяргей Макрыцкі, які раней стварыў "Бітву за Севастопаль" і "Дзень настаўніка". Галоўныя ролі ў карціне выканалі Мікіта Волкаў і Яўген Ткачук.

Писатель Сергей Лукьяненко
© Sputnik / Алексей Панов
Пісьменнік Сяргей Лук"яненка

Касавыя зборы "Чарнавіка" ўжо вядомыя: фільм за тыдзень пракату ў Расіі зарабіў парадку 900 тысяч долараў за першыя дні. Вытворчы бюджэт фільма не называецца, таму цяжка меркаваць, наколькі гэта паспяховы паказчык.

Водгукі на "Чарнавік" падзяліліся пароўну. Так, на "Кінапошуку" ацэнка фільма толькі 5,3 з дзесяці, а крытыкі называюць карціну "скамечанай, што адпавядае назве" і падкрэсліваюць, што Лук'яненку не шанцуе з экранізацыямі. Даходзіць да таго, што некаторыя называюць стужку бяздарнай. У той жа час частка гледачоў "Чарнавіка" засталася задаволенай — яны параўноўваюць карціну з "Дазорамі" і падкрэсліваюць, што для адпачынку фільм выдатна падыходзіць.

Сам Лук'яненка да працэсу здымак фільма дачынення не меў — быў заняты іншымі праектамі і не атрымліваў запрашэння. У наступным годзе выйдзе яшчэ адна стужка па яго сцэнары — "КваZі", таксама экранізацыя рамана.

Тэги:
"Чарнавік" (фільм), Сяргей Лук'яненка, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы