14:20 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Украінскі поп-спявак Alekseev

Alekseev пакажа свой "кветкавы нумар" на "Славянскім базары"

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
1510

На мерапрыемствы фэсту ўжо прададзена і забраніравана больш за 60 тысяч білетаў.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Украінскі поп-спявак Alekseev, які прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні 2018", выступіць на "Славянскім базары" ў Віцебску, паведамілі арганізатары фестывалю.

Фестываль "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 12 па 16 ліпеня бягучага года. Як і заўсёды, мерапрыемствы ў рамках форуму выклікаюць вялікую цікавасць у гледачоў: раскуплена і забраніравана за месяц да яго каля 60 тысяч квіткоў.

Сярод артыстаў, якія выступяць у гэтым годзе на "Славянскім базары" — і ўкраінец Alekseev, які прадстаўляў Беларусь на "Еўрабачанні". Па словах галоўнага рэжысёра канцэрта адкрыцця Марыны Раманоўскай, артыст выступіць са сваім "кветкавым нумарам", з якім ён уваходзіў і на сцэну ў Лісабоне.

"Мне здаецца, гэта вельмі каларытны, вельмі перспектыўны артыст, з вялікім густам", — сказала Раманоўская.

Акрамя Аляксеева, у "Славянскім базары" прымуць удзел беларускія і замежныя зоркі. У тым ліку — аркестр Эміра Кустурыцы і Горана Брэгавіча, Мікалай Баскаў, Хор Турэцкага, Ірына Алеграва, Дзяніс Майданаў, Алёна Ланская і іншыя. Цікава, што сярод журы конкурсу вакалістаў будзе Наталля Арэйра.

Тэмы:
"Славянскі базар - 2018": галоўнае свята горада на Дзвіне (17)
Тэги:
Славянскі базар у Віцебску, Мікіта Аляксееў, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы