23:37 20 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.05
Фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, архіўнае фота

Лукашэнка пажадаў гасцям фестывалю ў Маладзечне незабыўных уражанняў

© Sputnik / Сергей Лескеть
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Фестываль беларускай песні і паэзіі ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў васемнаццаты раз.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

"Прысвечаная Году малой радзімы праграма сёлетняга фестывалю надае яго мерапрыемствам асабліва высокае гучанне, ярка раскрывае багатую палітру нацыянальнага мастацтва", — гаворыцца ў тэлеграме прэзідэнта.

У сваім прывітальным слове беларускі лідар выказаў упэўненасць, што гасцінная маладзечанская зямля здолее сабраць на творчай імпрэзе не толькі вядомых музыкаў і паэтаў, але і маладыя таленты краіны.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі стане для моладзі чарговым крокам у развіцці прафесійнага майстэрства.

Прэзідэнт Беларусі шчыра пажадаў артыстам, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, паспяхова выступіць і заваяваць новыя творчыя вяршыні, а гасцям фестывалю — незабыўных прыемных уражанняў.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Маладзечна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы