18:00 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
Цырымонія закрыцця 29-га адкрытага расійскага фестывалю Кінатаўр

Стаў вядомы ўладальнік гран-пры "Кінатаўра"

© Sputnik / Екатерина Чеснокова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

Старшынёй журы найбуйнейшага расійскага кінафоруму ў гэтым годзе стаў расійскі рэжысёр Аляксей Папагрэбскі.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Галоўны прыз кінафестывалю "Кінатаўр" атрымала рэжысёр Наталля Мешчанінава за сваю працу "Сэрца свету" на ўрачыстай цырымоніі ў Сочы.

"Дзякуй журы, што вы вельмі высока ацанілі наша кіно, не ведаю нават, чаму вы так вырашылі", — пракаментавала сваю перамогу рэжысёр.

Сцяпан Дзявонін, які выканаў галоўную ролю ў карціне Мешчанінавай, стаў уладальнікам прыза за лепшую мужчынскую ролю. Акрамя таго, "Сэрца свету" атрымала ўзнагароды імя Данііла Дандурэя Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў.

У склад журы вядомага расійскага кінафестывалю ўвайшлі актрыса Аксана Акіньшына, кампазітар Ігар Удовін, акцёр Ігар Вернік, прадзюсар Яўген Гіндыліс, аператар Леван Капанадзе і кінакрытык Стас Тыркин. Старшынёй творчага суда ў гэтым годзе быў рэжысёр Аляксей Папагрэбскі.

"Кінатаўр" праходзіў у расійскім Сочы з 2 па 10 чэрвеня. Сваю гісторыю найбуйнейшы кінафорум Расіі вядзе з 1991 года. Яго заснавальнікамі былі прадзюсар Марк Рудзінштэйн і акцёр Алег Янкоўскі.

Тэги:
"Сэрца свету" (фільм), Кінафестываль "Кінатаўр", Наталля Мешчанінава, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы