21:35 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Курапаты

Адабраныя эскізы мемарыялу ў Курапатах

© Sputnik / Иван Руднев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Заказчыкам будаўніцтва мемарыяльнага комплексу можа стаць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у бліжэйшы час плануе звярнуцца ў Мінскі аблвыканкам за атрыманнем правоў заказчыка на будаўніцтва мемарыяла ў Курапатах, заявіў старшыня федэрацыі Міхаіл Орда.

Ён таксама адзначыў, што ў мінулым годзе федэрацыя ў ліку іншых грамадскіх арганізацый займалася добраўпарадкаваннем Курапатаў на пастаяннай аснове. Акрамя таго, ФПБ мае намер пералічыць на будаўніцтва сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку.

Збор сродкаў на мемарыял пачаўся яшчэ ў 2017 годзе і працягваецца зараз. Па дадзеных Мінкульта, ужо сабрана 11 786 беларускіх рублёў. Сабраныя сродкі паступаюць на дабрачынны рахунак у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Конкурс на лепшы праект мемарыяла быў аб'яўлены ў мінулым годзе. Усяго на разгляд журы паступіла 32 праекты, з якіх было адабрана тры. Тым не менш, як паведаміў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, іх таксама неабходна дапрацаваць, у прыватнасці, у пытаннях перспектыў развіцця ўсяго комплексу і тэрыторыі, індывідуальнага і масавага наведвання і іншых.

Прадставіць дапрацаваныя эскізы неабходна да 1 ліпеня.

Тэги:
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Міхаіл Орда, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы