Лепшыя тры хвіліны за дзень, або Новая віцебская музычная "фішка"

© Sputnik / Павел ВурЖыхары Віцебска прыйшлі паслухаць гукі скрыпкі
Жыхары Віцебска прыйшлі паслухаць гукі скрыпкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У горадзе на Дзвіне з'явілася незвычайная традыцыя, разлічаная, як запэўніваюць стваральнікі, не столькі на турыстаў, колькі на гараджан.

ВІЦЕБСК, 12 чэр — Sputnik. Кожную суботу да канца верасня на балконе гарадской Ратушы прыгожая дзяўчына будзе граць на скрыпцы тры хвіліны, — роўна столькі, колькі з калонак будуць гучаць вершы пра Віцебск. Карэспандэнт Sputnik пагутарыў з аўтарамі ідэі і высветліў, як нарадзіўся праект і якога эфекту ад яго чакаюць.

Украінскі поп-спявак Alekseev - Sputnik Беларусь
Alekseev пакажа свой "кветкавы нумар" на "Славянскім базары"

"Гэтая ідэя ў мяне з'явілася даўно, а калі вырашыла яе агучыць, аказалася, што падобныя думкі былі ў многіх", — распавяла Sputnik аўтар праекта, галоўны спецыяліст аддзела спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Кацярына Плытнік.

Аднак сціплы фармат мерапрыемства зразумелі не ўсе і прасілі ў арганізатараў у наступны раз зрабіць выступ даўжэйшым.

З аглядкай на Еўропу

"Я спачатку думала, што будзе, як у Мінску, дзе на вуліцы ладзілі вечары класічнай музыкі, а тут атрымалася карацей. Па-мойму, людзям у нашым горадзе не хапае вулічных канцэртаў", — распавяла Ганна, якая стала выпадковай сведкай мерапрыемства.

Па словах Плытнік, у многіх еўрапейскіх гарадах ёсць падобныя "фішкі", разлічаныя на тры-пяць хвілін, каб людзі, якія гуляюць, маглі спыніцца, паслухаць і пайсці далей. Таму пакуль хранаметраж выступлення павялічваць не будуць.

© Sputnik / Павел ВурУ суправаджэнні скрыпкі гучыць верш Роберта Раждзественскага "Марк Шагал"
В сопровождении скрипки звучит стихотворение Роберта Рождественского Марк Шагал - Sputnik Беларусь
У суправаджэнні скрыпкі гучыць верш Роберта Раждзественскага "Марк Шагал"

Праграму ў бліжэйшы час таксама змяняць не збіраюцца: як і ў першы дзень, у суправаджэнні скрыпкі будзе гучаць верш Роберта Раждзественскага "Марк Шагал", а ў канцы — урывак з твора Давіда Сімановіча.

© Sputnik / Павел ВурАўтар праекта Кацярына Плытнік
Автор проекта Екатерина Плытник - Sputnik Беларусь
Аўтар праекта Кацярына Плытнік

На думку аўтара праекта, адна і тая ж праграма не надакучыць людзям, а, наадварот, стане чымсьці накшталт славутасці. Хоць яна не выключае змяненняў у выступе, усё залежыць ад таго, як людзі прымуць праект. А пробны варыянт гледачам спадабаўся.

"За сённяшні дзень гэта лепшыя тры хвіліны жыцця!" — падзяліўся ўражаннямі Валянцін, які спецыяльна прыйшоў з сяброўкай паслухаць скрыпку.

© Sputnik / Павел ВурВалянцін з сяброўкай у чаканні выступу
Валентин с подругой в ожидании выступления - Sputnik Беларусь
Валянцін з сяброўкай у чаканні выступу

Для тых, хто любіць горад

Вершы чытае галоўны спецыяліст аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак. Ён адзін з арганізатараў бясплатных лекцый па гісторыі Віцебска, якія праводзяць у адной з гарадскіх бібліятэк.

"Было шмат ідэй наконт таго, хто мусіць выконваць вершы. У выніку мы вырашылі, што чытаць іх будзе чалавек, які шчыра закаханы ў наш горад. А Дзяніс Юрчак — добры прыклад любові да Віцебска", — распавяла Плытнік.

Выканаўцу музыкі доўга шукаць не прыйшлося. Па словах аўтара, калі яна прыйшла ва ўніверсітэт імя Машэрава і распавяла пра сваю задумку, ёй у адзін голас назвалі Наталлю Кручкоўскую.

© Sputnik / Павел ВурВыканаўца перформансу на скрыпцы - Наталля Кручкоўская
Исполнитель перформанса на скрипке - Наталья Кручковская - Sputnik Беларусь
Выканаўца перформансу на скрыпцы - Наталля Кручкоўская

Прыгожая і таленавітая скрыпачка не толькі вучыцца ў ВДУ імя Машэрава на другім курсе педагагічнага факультэта, але і грае ў Віцебскай філармоніі.

"Я люблю Віцебск, у мяне тут сябры, любімая праца, мне падабаюцца вулачкі нашага горада, таму выконваць музыку на балконе ратушы было прыемна", — прызналася пасля выступу Наталля.

"Над горадам" — сацыякультурны праект, створаны, па словах аўтараў, для таго, каб людзі маглі атрымаць асалоду ад горада, прачуць яго вобраз. Яны пастараліся ўкласці ў сваё тварэнне любоў да Віцебска, якую падтрымлівае кожны гараджанін.

Стужка навiн
0