16:28 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7520

Прыхільнікаў класічнай музыкі, оперы і балета запрашаюць на традыцыйнае мерапрыемства ў "беларускі Версаль".

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Канцэртная праграма "Беларускі Рамантызм" адкрые "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" у гэтым годзе, паведамілі ў прэс-службе тэатра.

Традыцыйна музычны марафон пройдзе на некалькіх пляцоўках — у Фарным касцёле, Тэатральнай зале замка, а таксма на галоўнай сцэне ва ўнутраным двары.

Фестывальная праграмма распачнецца 22 чэрвеня ў касцёле Божага цела і працягнецца ва ўнутраным двары замка вечарам класічнага балета. Зоркі балетнай трупы беларускага Вялікага прадставяць гледачам самыя яскравыя сцэны з балетаў "Лебядзінае возера" і "Карсар".

Другі дзень фестывалю ў Нясвіжы, 23 чэрвеня, пачнецца з канцэртнай праграмы "Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі", якая прагучыць у Тэатральнай зале замка Радзівілаў. Таксама ў гэты дзень прагучаць рамансы Сяргея Рахманінава ў выкананні салісткі оперы Кацярыны Галаўлёвай.

Суботні вечар пройдзе ў атмасферы кахання і самоты. На галоўнай сцэне фестывалю ва ўнутраным двары замка будзе разыграна драма кахання і смерці бліскучай парыжскай куртызанкі Віялеты Валеры.

24 чэрвеня вядучыя салісты беларускай оперы, балета і музыканты струннага квінтэта "Серэнада" запрашаюць прыхільнікаў танга-музыкі, гарачых паўднёвых напеваў і мелодый у Тэатральную залу Нясвіжскага замка.

Завершыцца фестываль Гала-канцэртам зорак оперы і балета, які адбудзецца на галоўнай сцэне.

По теме

Прэм'ера "Пятрушкі": легендарны дзягілеўскі балет на сцэне Вялікага
Шмат кахання і музыкі: топ-5 тэатральных прэм'ер чэрвеня
Быццам касмічны карабель: гледачам паказалі закуліссе Вялікага тэатра
Сусветныя зоркі оперы і балета выступілі на сцэне Вялікага з нагоды юбілею
Нацыянальны балет "Анастасія" першымі ўбачаць шахцёры
Тэги:
"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" (фестываль), Нясвіж, Беларусь

Галоўныя тэмы