Музеі Брэсцкай крэпасці і Севастопаля абмяняліся выставамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўны манумент Брэсцкай крэпасці
Галоўны манумент Брэсцкай крэпасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расіяне і беларусы змогуць убачыць унікальныя гістарычныя дакументы і фотаздымкі аб гісторыі двух гераічных гарадоў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Выстава з фондаў мемарыяльнага комплекса "Брэсцкая крэпасць-герой" адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гераічнай абароны і вызвалення Севастопаля 22 чэрвеня, паведамілі арганізатары.

Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 фотаздымкаў і дакументаў пра гераічную гісторыю Брэсцкай крэпасці з пачатку яе будаўніцтва да сучаснасці. Пазнаёміцца з гістарычнымі матэрыяламі у расійскім музеі можна будзе да 22 ліпеня.

Выстава з фондаў музея Севастопаля адкрыецца ў Брэсце ўжо сёння. Беларусам прадставяць больш за 50 фотаздымкаў аб абароне горада марской славы ў 1941-1942 гадах. Таксама наведвальнікі змогуць параўнаць, як выглядалі некаторыя будынкі горада у ваенныя часы і што з імі стала зараз.

Стужка навiн
0