23:25 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Выстава Ірэны Гудзіеўскай

Фотафакт: выстава Ірэны Гудзіеўскай адкрылася ў Мінску

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4320

Выбітная беларуская фотамастачка прадставіла новы праект, прысвечаны Году малой радзімы.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Новы праект "Сімвалы Беларусі. У пошуках…", прысвечаны Году малой радзімы, прадставіла знакамітая фотамастачка Ірэна Гудзіеўская аматарам прыгажосці. Прэзентацыя адбылася напярэдадні.

Выстава Ірэны Гудзіеўскай
© Sputnik
Выстава Ірэны Гудзіеўскай

Новы фотапраект — гэта 80 работ, якія працягваюць аўтарскую тэму "Зачараванне", пачатак якой быў пакладзены каля 8 гадоў таму разам з Тамарай Ганчаровай. Іх бачылі не толькі ў Беларусі, але і многіх еўрапейскіх краінах і ЗША.

Па словах члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўству Алы Сопікавай, кожны, хто прыйдзе на выставу, зможа фізічна адчуць сваю прысутнасць у пушчы, на полі льну ці дзесьці яшчэ.

Выстава Ірэны Гудзіеўскай
© Sputnik
Выстава Ірэны Гудзіеўскай

"Наведвальнікі змогуць атрымаць цэлы букет пачуццяў — ад павагі да нашых продкаў, якія змаглі зберагчы гэтую прыгажосць, да гонару за тых людей, якія працавалі над гэтым праектам", — падкрэсліла яна.

Аўтарка праекта падкрэсліла, што ён імкнецца данесці да кожнага сэрца годнасць і аптымізм беларускіх сімвалаў, міфічнае і сапраўднае, што ўтрымліваецца ў памяці самога народа. Мастачка падкрэслівае, што за кожнай яе работай — свая непаўторная гісторыя, такая ж, як кожны сімвал Беларусі.

Фотамастачка Ірэна Гудзіеўская
© Sputnik
Фотамастачка Ірэна Гудзіеўская

Цікава, што гісторыя фотапраекта не спынілася толькі на фотаздымках. Яны атрымалі працяг у казках беларускай пісьменніцы Лёлі Багдановіч, якія будуць гучаць на радыё "Мінская хваля" пад музыку выдатнага беларускага кампазітара Леаніда Шырына.

Пазнаёміцца с мастацкім увасабленнем сімвалізму роднай зямлі мінчане і госці сталіцы змогуць у Музеі гісторыі горада. Выстава будзе працаваць тут да 29 ліпеня.

По теме

Гудзіеўская: некаторыя кадры прыходзіцца чакаць год-два, а то і ўсе 5 гадоў
Тэги:
выстава, Музей гісторыі горада Мінска, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы