23:08 17 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Акцёр Пол Радд

Акцёр, які выканаў ролю Чалавека-мураша, аказаўся ўраджэнцам Гомельшчыны

© REUTERS / Mario Anzuoni
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Вядомы акцёр, які выканаў ролю супергероя сусвету Marvel, распавёў пра тое, што мае беларускія карані.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Акцёр Пол Радд, які выканаў ролю Скота Лэнга ў фільмах сусвету Marvel, аказаўся выхадцам Гомельскай вобласці.

Пра тое, што ён мае беларускія карані, артыст падзяліўся ў інтэрв'ю з часопісам "Свет фантастыкі": аб сваім паходжанні Радд даведаўся падчас удзелу ў тэматычным тэлешоу.

Паводле яго слоў, сапраўднае прозвішча бацькі акцёра — Рудніцкі, яго продкі родам з невялікай вёскі ў Гомельскай вобласці, а прадзед Пола Радда быў прызваны на службу ў расійскую армію ў 1895 годзе. Ён таксама адзначыў, што хацеў бы ведаць больш пра сваё паходжанне.

Вядомы акцёр Пол Радд выканаў ролю Скота Лэнга ў такіх фільмах кінасусвету Marvel, як "Чалавек-мураш", "Капітан Амерыка: Супрацьстаянне (Грамадзянская вайна)", удзельнічаў у здымках яшчэ карцін сусвету, якія яшчэ не выйшлі. Ужо 5 ліпеня адбудзецца прэм'ера чарговага фільма з удзелам акцёра — "Чалавек-мураш і Аса".

Тэги:
акцёр, Marvel, Гомельская вобласць, ЗША, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы