10:50 21 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
Артэфакты, знойдзеныя ў каналах Амстэрдама

Ад старых гузікаў да манет і цацак: што захоўваюць амстэрдамскія каналы

© Фото: MenA / Harold Strak
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Галандскія археолагі знайшлі на дне асушаных каналаў 700 тысяч артэфактаў з розных эпох.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Археолагі з Амстэрдама распрацавалі сайт-скарбніцу з прадметамі, якія былі знойдзеныя на дне гарадскіх каналаў пасля іх асушэння.

Каналы Дамрак і Рокін апынуліся поўныя цікавых прадметаў. Усяго археолагі знайшлі каля 700 тысяч прадметаў. Sputnik распавёў аб некалькіх цікаўных знаходках.

Цагліна пячнога мура

У XV-XVI стст. сцяна печы часта выкладвалася цэглай з выявай геральдычнай сімволікі, рэшткі такіх цаглін знайшлі ў канале.

Кирпичи для укладки печей
Цагліна пячнога мура

Вельмі стары гузік

Мноства гузікаў з уніформы мясцовага апалчэння, якое было ўтворана яшчэ ў XIV стагоддзі і распушчанае толькі ў 1907 годзе, таксама знайшлі ў канале. На гузіку выява сімвала горада. Сімволіку на гузіках вартавых парадку загадалі чаканіць пачынаючы ад 1828 года.

Манетка з каралеўскім партрэтам

Каралева Вільгельміна адраклася ад трону ў 1948 годзе. Але новыя манеты былі надрукаваныя толькі ў 1950 годзе. Каштоўная знаходка для нумізматаў.

Среди найденных предметов - циферблаты и ремешки часов, циркули, линейки и другие предметы
Сярод знойдзеных прадметаў - цыферблаты і папружкі гадзіннікаў, роглі, лінейкі і іншыя прадметы

Кубак рымскага салдата

Гліняны кубак адносіцца да канца XVI стагоддзя. На ім намаляваны рымскі воін, які абапіраецца на крыж, а ў другой руцэ трымае, як мяркуецца, вілы. Археолагі пакуль не здолелі разгадаць гэтую алегорыю.

Старыя канькі

Катацца на каньках у Галандыі пачалі даўно. Першапачаткова лязы для канькоў былі касцянымі, а пасля пачалі рабіць іх з металу — такі элемент знайшлі на дне канала. Гэтай зімой, калі каналы змерзлі і ператварыліся ў вялікі каток, галандцы ў чарговы раз пераабуліся ў канькі.

На дне нашли десятки гребешков, пуговиц, пряжек от ремней, флаконы и перочинные ножики
На дне знайшлі дзясяткі грабеньчыкаў, гузікаў, спражак ад рамянёў, флаконы і складаныя нажы

"Радыятар Тутанхамона"

З адкрыццём грабніцы Тутанхамона ў 1922 годзе свет захапіўся тэматыкай Егіпта. Гэта ўзяла на ўзбраенне аўтамабільная прамысловасць. На дарогах Галандыі было ўсяго некалькі аўто, вытворцы якіх вырабілі крышку радыятара ў форме галавы фараона, і вось адна з іх.

Што яшчэ знайшлі археолагі, можна даведацца, прагуляўшыся з віртуальнай экскурсіяй па адмыслова створаным сайце.

По теме

Скарб з манетамі вікінгаў на востраве Руген знайшоў школьнік
Золата 70 гадоў ляжала пад дахам: скарб яўрэйскага вязня знайшлі ў Гродне
У цэнтры Масквы знайшлі скарб манет часоў Пятра I
Тэги:
археалагічныя знаходкі, Нідэрланды, Амстэрдам
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы