00:38 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Алег Моўчан

Моўчан з "Песняроў" узначаліў канфедэрацыю таварыстваў праваўладальнікаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева ўвайшла ў склад прэзідыума арганізацыі.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Беларускі кампазітар і аўтар песень гурта "Песняры" Алег Моўчан стаў прэзідэнтам Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў (ЕАКТП), паведаміла прэс-служба арганізацыі.

Пасяджэнне генасамблеі ЕАКТП адбылося ў сераду 4 ліпеня.

"Прэзідэнтам канфедэрацыі быў абраны Алег Моўчан — кампазітар, аўтар шматлікіх хітоў, якія ўславілі групу "Песняры" і іншых папулярных артыстаў і калектывы", — гаворыцца ў паведамленні ЕАКТП.

На пасяджэнні таксама быў пераабраны склад прэзідыума канфедэрацыі з прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц ЕАКТП (Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана). У яго ўвайшлі народныя артысты Расіі Ігар Бутман і Ігар Крутой, казахскі выканаўца Асылбек Абдулаў, азербайджанская мастачка Гюнай Мехдзізадэ, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і іншыя.

По теме

Ядвіга Паплаўская распавяла, ці будзе спяваць песні Ханка
Ханок: мае прэтэнзіі да Ярмоленкі і Ціхановіч - гэта прынцыповая справа
Хлястоў: артысты плацяць аўтарам за песню, а самі грошай не атрымліваюць
Тэги:
Аўтарскія правы, Алег Моўчан, Беларусь

Галоўныя тэмы