10:06 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Канцэрт Би-2 у Мінску

Арганізатары распавялі, што будзе на бясплатным open-air "Би-2 FEST"

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1310

На бясплатным фестывалі ў Бабруйску выступіць гурт "Би-2", будуць працаваць фудкорт і гандлёвыя рады з сувенірнай прадукцыяй.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. На вялікім фестывалі "Би-2 FEST", які пройдзе ў Бабруйску ў пятніцу, 6 ліпеня, гасцей чакае вялікі фудкорт, кропкі з сувенірамі, зоны адпачынку і многае іншае, паведамілі Sputnik арганізатары.

Галоўныя лакацыі

На тэрыторыі фестывалю будзе функцыянаваць вялікі фудкорт, які адкрыецца ў 15:00 і скончыць працу пасля паўночы. Тут будуць прадаваць вулічную ежу — мексіканская кухня, выпечка, традыцыйны стрытфуд, кухня для вегетарыянцаў.

Акрамя таго, па словах арганізатараў, на фэст прывязуць 80 тысяч бутэлек вады, якую будуць раздаваць бясплатна ўсім жадаючым.

Таксама будуць працаваць афіцыйныя пункты продажу сувенірнай прадукцыі. Побач размесцяцца зоны адпачынку і сцэна, на якой гледачоў чакаюць выступленні цікавых музычных гуртоў. Прадугледжаны вялікія паркоўкі.

Парадак выступлення музыкантаў

Ужо вядомы парадак, у якім музыкі выступяць на мясцовай сцэне. Канцэртная праграма пачнецца ў 18:00.

  • "Солнечная сторона": 18:05 — 18:30
  • "Сети": 18:50 — 19:20
  • Midnight Faces: 19:50 — 20:30
  • Brainstorm: 21:00 — 22:00
  • "Би-2": 22:30 — 00:30

Бясплатны open-air "Би-2 FEST" пройдзе 6 ліпеня на плошчы перад "Бабруйск-Арэнай". Уваход вольны для ўсіх жадаючых. Дабрацца ў Бабруйск з Мінска можна на спецыяльных аўтобусах (будуць адпраўляцца ад станцыі метро "Магілёўская" ў 17:00 і 18:00) за 20 рублёў у абодва бакі.

Тэги:
музыка, Фестываль, Би-2 FEST, Бабруйск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы