02:35 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Open-air Би-2 FEST прайшоў у Бабруйску

Бабруйск стаў зусім іншым: як прайшоў open-air "Би-2" у родным горадзе

© Sputnik Егор Литвин
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3020

Па некаторых ацэнках, на вялікі канцэрт "Би-2 FEST" у Бабруйск прыехалі каля 50 тысяч прыхільнікаў.

У Бабруйску прайшоў доўгачаканы вялікі open-air "Би-2 FEST", наведаць які мог любы ахвотны — уваход быў вольны.

Падчас інтэрв'ю фронтмэны групы "Би-2" прызналіся, што такім чынам зрабілі падарунак гораду, які мае вялікае значэнне ў іх лёсе. Шура тут нарадзіўся, а Лёва ўпершыню падышоў да мікрафону на сцэне.

Натоўп фанатаў

Вялікія open-air для бабруйскай зямлі не рэдкасць. У свой час тут зараджаўся фестываль "Рок за Баброў". Аднак цяперашняе свята бабруйчане вельмі чакалі. І галоўная таму прычына — група "Би-2", якую тут лічаць роднай і любяць усім сэрцам.

Для Шуры и Левы Бобруйск - родной город, здесь в 1988 году они создали Би-2
© Sputnik Егор Литвин
Для Шуры і Лёвы Бабруйск - родны горад, тут у 1988 годзе яны стварылі "Би-2"

Па некаторых ацэнак, у Бабруйск на свята павінны былі прыехаць да 50 тысяч турыстаў. Ужо за два тыдні ў мясцовых гасцініцах былі разабраны ўсе нумары. Раскупілі білеты і на прыгарадны транспарт.

Мясцовыя жыхары прызналіся, што ў дзень open-air Бабруйск змяніўся. Са спакойнага мястэчка ён ператварыўся ў мегаполіс. Напрыклад, бліжэй да выступлення групы "Би-2" на вуліцы Мінскай упершыню за апошні час утварыліся заторы.

Як і чакалі арганізатары, на канцэрце быў аншлаг. Першыя фанаты прыйшлі за тры гадзіны да канцэрту і чакалі, пакуль іх прапусцяць, а затым кінуліся бегчы да сцэны, каб заняць месца бліжэй.

Пляцоўка для канцэрту размяшчалася каля "Бабруйск-Арэны". Свабодная тэрыторыя каля яе дазволіла вырашыць праблему з паркоўкамі. Акрамя таго, для гасцей прадугледзелі вялікі фуд-корт, дзе можна было купіць стравы мексіканскай кухні, ежу, прыгатаваную на грылі, і многае іншае.

Тысячи поклонников приехали на большой open-air БИ-2 FEST из разных городов
© Sputnik Егор Литвин
Тысячы прыхільнікаў прыехалі на вялікі open-air "Би-2 FEST" з розных гарадоў

"Мы прадаем вугль-догі. Гэта каўбаска, булачка, прыгатаваныя на грылі. У Бабруйску працуем не ў першы раз. Вельмі чакаем на сцэне "Би-2". Хоць іх ужо бачылі, пакуль быў саундчэк", — распавялі прадаўцы.

На сонечным баку

Open-air быў падзелены на некалькі частак. Адкрывала свята мясцовая група "Солнечная сторона". Прадстаўляючы калектыў, Шура выйшаў на сцэну з яго заснавальнікам, сваім дзядзькам Міхасём Карасёвым. Фронтмэн "Би-2" крыху заблытаўся ў гадах стварэння "Солнечной стороны", што нядзіўна, па словах Карасёва, бо ён быў яшчэ дзіцем. Музыкі выканалі добра вядомыя хіты "Би-2" "Медленная звезда", "Дурочка", так бы мовіць, у першым чытанні.

На сцену, как и ожидали поклонники, вышел медведь – это такая фишка последних выступлений музыкантов
© Sputnik Егор Литвин
На сцэну, як і чакалі прыхільнікі, выйшаў мядзведзь - гэта такая фішка апошніх выступаў музыкаў

Таксама на сцэну падымаліся групы "Сети" (Расія), Midnight Faces (ЗША), Brainstorm (Латвія).

Музыкі Brainstorm прызналіся, што паспелі ў Бабруйску выкупацца ў рацэ. Горад ім спадабаўся.

"Мы ўчора ўвечары прыехалі. Быў такі добры цёплы вечар. Трава была пастрыжана — вельмі смачна пахла. Мы паглядзелі, якая вялікая сцэна, што ўсё вельмі якасна", — распавялі яны.

Мядзведзь на сцэне быў

Хэдлайнерам open-air стаў гурт "Би-2", які даў двухгадзінны канцэрт. На сцэну, як і чакалі прыхільнікі, выйшаў мядзведзь — гэта такая фішка апошніх выступаў музыкаў. А яшчэ прагучалі вядомыя хіты ў новай інтэрпрэтацыі, што суправаджалася светлавым шоу — гэта стала для бабруйчан вялікім сюрпрызам.

Некаторыя гледачы звярталі ўвагу на знешні выгляд музыкаў. Напрыклад, адзначылі, што Шура пастрыгся.

Когда-то очень давно в Бобруйске Лева впервые вышел на сцену
© Sputnik Егор Литвин
Калісьці вельмі даўно ў Бабруйску Лёва ўпершыню выйшаў на сцэну

Фэст — гэта падарунак для горада, які адыграў вялікую ролю ў лёсе групы, прызналіся журналістам Лёва і Шура.

"Бабруйск — горад, у якім я нарадзіўся. Бабруйск — гэта горад, у якім у 88-м годзе, калі не памыляюся, утварылася група "Би-2", — растлумачыў Шура.

"Бабруйск стаў для нас адпраўной кропкай. Я ў гэтым горадзе ў першы раз у сваім жыцці падышоў да мікрафону на сцэне", — дадаў Лёва.

Ніякіх цяжкасцяў у арганізацыі open-air не ўзнікла, прызналіся музыканты. Але ці будзе свята пастаянным ў Бабруйску, анансаваць не сталі.

"Ніякіх цяжкасцяў не было. У нас вельмі зладжаная каманда. Гэта ўсё мы зрабілі за паўтара месяца на вялікім энтузіязме", — адзначылі фронтмэны "Би-2".

Тэги:
музыка, Фестываль, Би-2 FEST, Бабруйск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы