06:23 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Здымкі фільма пад працоўнай назвай Пакуль будзе неба

"Беларусьфільм" плануе зняць фільм пра Купалу

© Фото : пресс-служба Национальной киностудии "Беларусьфильм"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6810

Здымкі фільма пад працоўнай назвай "Пакуль будзе неба" плануюць пачаць 27 ліпеня ў Смалявічах.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" плануе пачаць здымкі фільма пра Янку Купалу.

Гістарычная драма пад працоўнай назвай "Пакуль будзе неба" распавядае пра лёс народнага паэта Беларусі. Карціна пакажа асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта на фоне няпростых гістарычных падзей. У стужцы раскажуць і пра асабістае жыццё паэта, раскрыюць невядомыя са школьнай праграмы факты яго біяграфіі.

Кінапраекту прысвоены статус "нацыянальнага фільма".

Сапраўднае імя Купалы — Іван Луцэвіч. Нарадзіўся ён у фальварку Вязынка Вілейскага павета, скончыў Беларускае народнае вучылішча. Пасля смерці бацькі ў 1902 годзе займаўся гаспадаркай, быў настаўнікам і пісарам, прыказчыкам, практыкантам і нават памочнікам вінакура на прыватнай піваварні. Купала — аўтар шматлікіх паэм і вершаў.

По теме

Як мылі помнік Янку Купалу напярэдадні яго дня нараджэння
А хто там ідзе: знакаміты верш Купалы выйшаў у перакладзе на 101 мову свету
Тэги:
"Беларусьфільм", Янка Купала, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы