10:09 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Прэмія Эмі

"Гульню тронаў" намінавалі на прэмію "Эмі"

© AFP 2018 / Robyn Beck
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
610

Упершыню за 17 гадоў змяніўся лідар - тэлекампанію HBO па ліку намінацый сёлета абышоў Netflix.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Эпічная сага ў стылі фэнтэзі "Гульня тронаў" атрымала 22 намінацыі прэміі "Эмі", спіс намінантаў апублікаваны на сайце прэміі.

Пры гэтым серыял ужо ў трэці раз (пасля 2015 і 2016 гадоў) намінаваны ў катэгорыі "Лепшы драматычны серыял" — яна лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод.

На другім і трэцім месцы па колькасці намінацый пасля "Гульні тронаў" знаходзіцца "Свет Дзікага Захаду" (21 намінацыя) і "Аповед служанкі" (20 намінацый).

Усяго сага атрымала 129 намінацый на "Эмі", тым самым паставіўшы абсалютны рэкорд. Раней ён належаў серыялу "Хуткая дапамога", які атрымаў 124 статуэткі.

Лідар сярод тэлеканалаў упершыню за 17 гадоў змяніўся — замест традыцыйнага HBO са 108 намінацыямі ім стала кампанія Netflix, якая атрымала 112 намінацый за кантэнт. За імі з вялікім адрывам ідзе NBC (78 намінацый).

На прыз у намінацыі "Лепшы акцёр" сёлета прэтэндуюць галівудскія зоркі Антоніа Бандэрас, Бенедыкт Камбербэтч і Эд Харыс.

Цырымонія ўручэння "Эмі" пройдзе 17 верасня ў Лос-Анджэлесе і стане 70-й па ліку.

По теме

Джордж Марцін ў лістападзе выпусціць спін-оф сагі "Песня лёду і полымя"
Тэги:
кінапрэмія, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы