05:14 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Выява Мікі Маўса

Мікі Маўс загаварыў па-беларуску

© Pixabay
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5110

Знакаміты дыснэеўскі мультфільм на беларускую мову пераклалі ў мінскай студыі агучкі.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Мультсерыял пра прыгоды дыснэеўскага персанажа Мікі Маўса цяпер можна паглядзець і на беларускай мове: агучку зрабіла студыя "Gavarun_by" і размясціла відэа на сваім Youtube-канале.

"Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў", — патлумачылі перакладчыкі.

Сродкі на агучванне 25 серый класічнага мультфільма з сезонаў 2013-2014 гадоў былі сабраныя праз краудфандынгавую кампанію. Менавіта ў гэтых серыях адбылося вяртанне мышаняці, якое нарадзілася ў 1928 годзе. Адметнасць абраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. Для рэалізацыі праекта было сабрана больш за 1200 беларускіх рублёў.

Новыя серыі мультфільма будуць з'яўляцца ў інтэрнэце кожны панядзелак, сераду і пятніцу. Першая серыя "Пажарная трывога" ўжо даступная ўсім жадаючым.

По теме

"Хачу быць каханаю": Мэрылін Манро загучала на беларускай мове
Вэрхал у галаве: дыснэеўскі мульцік пра эмоцыі пераклалі на беларускую мову
Тэги:
Мультфільм, Мікі Маўс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы