Карункі і падарункі: як прайшоў дзень Саюзнай дзяржавы на Славянскім базары

© Sputnik / Виктор ТолочкоДэфіле ў карунках
Дэфіле ў карунках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу на Міжнародным фестывалі мастацтваў традыцыйна адзначылі Дзень Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Дзень Саюзнай дзяржавы ў бягучым годзе прайшоў у юбілейны — 15-ы раз. Па такім выпадку для гараджан і гасцей горада падрыхтавалі нямала сюрпрызаў. Было і моднае дэфіле, і добрая акцыя для дзіцячых дамоў. Падрабязнасці — у рэпартажы Sputnik.

Кветкі памяці

Дзень Саюзнай дзяржавы пачаўся ў Віцебску з цырымоніі ўскладання кветак да манумента ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрадыцыйнае ўскладанне вянкоў
Традиционное возложение венков - Sputnik Беларусь
Традыцыйнае ўскладанне вянкоў

На ёй можна было ўбачыць намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалая Корбута, парламентарыяў Тамару Красоўскую, Людмілу Макарыну-Кібак, Андрэя Навумовіча і іншых.

Прыйшлі моладзь і ветэраны, якія ўшанавалі памяць абаронцаў радзімы хвілінай маўчання.

© Sputnik / Виктор ТолочкоШматлікія ўдзельнікі цырымоніі
Многочисленные участники церемонии - Sputnik Беларусь
Шматлікія ўдзельнікі цырымоніі

У пятніцу адбылася яшчэ адна добрая акцыя: парламентарыі наведалі два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці — абодвум перадалі па ноўтбуку.

З лёгкасцю карунак

Прыемны сюрпрыз чакаў віцяблян ў мастацкім музеі. Тут прайшоў паказ калекцыі адзення з ільну, якое стварылі мясцовыя студэнты, а таксама карунак Валагодскай карункавай фабрыкі "Сняжынка".

© Sputnik / Виктор ТолочкоДэфіле ў карунках
Участницы дефиле в кружевах - Sputnik Беларусь
Дэфіле ў карунках

Асаблівасць гэтых карунак заключаецца ў тым, што ствараюць іх уручную. І гасцям наглядна гэта паказалі — прайшоў майстар-клас.

Не абыйшлося і без падарункаў: дырэктар фабрыкі "Сняжынка" перадала Пастаяннаму Камітэту Саюзнай дзяржавы сувенірныя карункі ў выглядзе Сафійскага сабора ў Волагдзе. Таксама стала вядома, што калекцыя "Валагодскія карункі" прыедзе ў Мінск і абласныя гарады ўжо ў 2019 годзе.

У гасцях у Рэпіна

Наступнае мерапрыемства маглі наведаць толькі журналісты. Усіх запрасілі ў музей-сядзібу Рэпіна "Здраўнёва". Тут госці паглядзелі фотавыставу і даведаліся цікавыя факты пра жыццё вялікага мастака.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей-сядзіба Іллі Рэпіна "Здраўнёва"
Музей-усадьба Ильи Репина Здравнево - Sputnik Беларусь
Музей-сядзіба Іллі Рэпіна "Здраўнёва"

Песні пра галоўнае

Завяршыў Дзень Саюзнай дзяржавы канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра, у якім прынялі ўдзел расійскія і беларускія зоркі — Ларыса Доліна, Ігар Нікалаеў, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў і іншыя.

Старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслаў Валодзін накіраваў удзельнікам мерапрыемства прывітанне, якое абвясціў дэпутат Андрэй Навумовіч.

"З кожным годам пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў і гасцей фестывалю, выходзячы далёка за межы славянскага свету. Гэта пераканаўча даказвае, што мастацтва не ведае межаў, можа аб'ядноўваць нас, быць ключом да міру і ўзаемаразумення", — адзначыў спікер.

"За гады існавання фестываль стаў адной з самых яркіх падзей і не толькі ў Беларусі", — сказаў Корбут. Ён таксама дадаў, што фэст мае сваіх артыстаў, якія чакаюць гэтае свята.

На мерапрыемстве былі ўручаны дыпломы ад Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, сярод узнагароджаных — беларуская артыстка Алёна Ланская.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАлёна Ланская з граматай
Алена Ланская с грамотой - Sputnik Беларусь
Алёна Ланская з граматай

Праца дэпутатаў Парламенцкага сходу на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" будзе доўжыцца да 16 ліпеня. Парламентарыі ўручаць спецыяльныя прызы пераможцам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск — 2018". Таксама плануецца наведванне шэрагу адукацыйных і прамысловых аб'ектаў Віцебскай вобласці.

Стужка навiн
0