14:23 20 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Студэнты гістарычнага факультэта БДУ падчас археалагічнай практыкі

Рэшткі шкловытворчай мануфактуры XVIII стагоддзя знайшлі ў Ільі

© Photo : прэс-служба БДУ
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6420

Акрамя гутнай печы, археолагі знайшлі інструменты шкловыдзімальнікаў і шмат рэшткаў прадукцыі мануфактуры.

МІНСК, 24 ліп – Sputnik. Шкловытворчая мануфактура XVIII стагоддзя, якая належала графам Салагубам, была знойдзена гісторыкамі БДУ ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці, паведамілі Sputnik навукоўцы.

На месцы раскопак гісторыкі знайшлі рэшткі плавільнай печы, выкладзенай з гліны, цэглы і камянёў. У БДУ ўстанавілі, што ў XVIII стагоддзі ў Ільі выраблялі тару, сталовы і аптэчны посуд, а таксама ліставае аконнае шкло. Прадукцыя мануфактуры была розных адценняў зялёнага, ружовага, блакітнага і сіняга колераў. Выраблялі тут і крыштальны посуд.

На месцы раскопак гісторыкі знайшлі рэшткі плавільнай печы, выкладзенай з гліны, цэглы і камянёў
© Photo : прэс-служба БДУ
На месцы раскопак гісторыкі знайшлі рэшткі плавільнай печы, выкладзенай з гліны, цэглы і камянёў

"Добрая захаванасць гутнай печы Ільянскай мануфактуры дае падставы для адкрыцця  на гэтым месцы музея, паколькі мануфактура ў Ільі — адзіны шкловытворчы комплекс на тэрыторыі Беларусі, заснаваны ў першай палове XVIII стагоддзя, які праіснаваў да канца ХХ стагоддзя ў суседнім пасёлку Партызанскі, прайшоўшы ўсе этапы станаўлення і развіцця прамысловай вытворчасці", — пракаментавала знаходку Паліна Курловіч, выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Прадукцыя мануфактуры была розных адценняў зялёнага, ружовага, блакітнага і сіняга колераў
© Photo : прэс-служба БДУ
Прадукцыя мануфактуры была розных адценняў зялёнага, ружовага, блакітнага і сіняга колераў

Унікальнымі для айчыннай археалогіі з'яўляюцца знаходкі інструментаў шкловыдзімальнікаў, у ліку якіх выдзімальная трубка з рэшткамі зялёнага шкла на канцы, нож, мерная гірка, пры дапамозе якой маглі адмерваць колькасць рэчываў, якія дадавалі ў сыравіну пры вытворчасці шкла.

Інструменты шкловыдзімальнікаў: выдзімальная трубка, нож, мерная гірка
© Photo : прэс-служба БДУ
Інструменты шкловыдзімальнікаў: выдзімальная трубка, нож, мерная гірка

Археолагі таксама знайшлі шмат адходаў ад фармоўкі сасудаў і вялікую колькасць фрагментаў гатовай прадукцыі.  Акрамя таго, упершыню ў айчыннай навуцы былі знойдзеныя прадметы побыту, якія сведчаць пра паўсядзённае жыццё шкларобаў. Гэта трубка для тытуню, ключ ад скрыні, нацельны крыжык. Рэдкай знаходкай таксама з'яўляюцца фрагменты тканіны сіняга колеру, знойдзеныя побач з печчу.

Побытавыя прадметы, знойдзеныя на раскопках: трубка для тытуню, ключ ад скрыні, нацельны крыжык, іголкі, манеты
© Photo : прэс-служба БДУ
Побытавыя прадметы, знойдзеныя на раскопках: трубка для тытуню, ключ ад скрыні, нацельны крыжык, іголкі, манеты

"Аб наведванні мануфактуры жанчынамі кажуць тры іголкі і шпількі для замацавання тканіны жаночага галаўнога ўбору", — расказалі ў БДУ.

Навукоўцы мяркуюць, што, верагодна, жанчыны прыносілі ў майстэрню абеды, паколькі культурны пласт насычаны фрагментамі керамічнага посуду і косткамі.

Гута (мануфактура) у Ільі праіснавала да пачатку XIX стагоддзя і пазней была перанесена ў сучасную вёску Новая Гута. Датаванне помніка пацвярджаецца знойдзенымі тут манетамі Рэчы Паспалітай другой паловы XVII — сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Рэшткі шклянога посуду
© Photo : прэс-служба БДУ
Рэшткі шклянога посуду

Раскопкі ў Ільі працягнуцца да 30 ліпеня. Акрамя выкладчыкаў і студэнтаў БДУ ў іх удзельнічаюць валанцёры, а таксама студэнты Вяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Кіраў, Расія).

По теме

Навукоўцы БДУ даказалі, што славяне паходзяць з Палесся
Тэги:
Археалогія, Гістарычны факультэт БДУ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы