10:22 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Уладзімір Высоцкі

Дзень памяці Уладзіміра Высоцкага адзначаюць 25 ліпеня ва ўсім свеце

© Sputnik / Галина Кмит
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Менавіта ў гэты дзень у 1980 годзе паэт, аўтар-выканаўца песень, акцёр тэатра і кіно пайшоў з жыцця, ён пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Дзень памяці легендарнага паэта-песенніка і акцёра Уладзіміра Высоцкага адзначаюць у сераду ва ўсім свеце, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Граффити, посвященное Владимиру Высоцкому, в Екатеринбурге
© Sputnik / Павел Лисицын
Графіці, прысвечанае Уладзіміру Высоцкаму, у Екацярынбургу

Ён сышоў з жыцця 25 ліпеня 1980 года. Кожны год у гэтую сумную дату прыхільнікі, блізкія і родныя савецкага паэта-песенніка і акцёра з цеплынёй успамінаюць яго творчасць, нясуць кветкі да шматлікіх помнікаў, размешчаных у розных гарадах свету, у тым ліку ў беларускім Наваградку. У гэты дзень праводзяцца розныя творчыя мерапрыемствы, прысвечаныя яго памяці.

Накануне у небоскреба Высоцкий в Екатеринбурге состоялось открытие скульптурной композиции, посвященной песням В. Высоцкого
© Sputnik / Павел Лисицын
Напярэдадні ля хмарачоса "Высоцкі" ў Екацярынбургу адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай песням У. Высоцкага

Уладзімір Высоцкі нарадзіўся 25 студзеня 1938 года ў Маскве. Ён скончыў школу-студыю МХАТ і паспяхова выступаў на сцэне Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна і Тэатра на Таганцы. Акрамя таго, ён рэалізаваўся як акцёр кіно: карціны з яго ўдзелам да гэтага часу карыстаюцца папулярнасцю. Аднак сам Высоцкі ў першую чаргу лічыў сябе паэтам-песеннікам.

Интерьер номера в гостинице в Новогрудке, где останавливался Высоцкий
© Sputnik / Виктор Толочко
Інтэр"ер нумара, дзе спыняўся Высоцкі

У якасці акцёра і паэта-песенніка Высоцкі не раз супрацоўнічаў з кінастудыяй "Беларусьфільм", а ў Навагрудскім раёне, дзе ён бываў на здымках карціны "Сыны ідуць у бой", да гэтага часу з трапятаннем успамінаюць пра яго візіт і робяць усё, каб захаваць памяць пра яго.

Тэги:
дзень памяці, Уладзімір Высоцкі
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы