08:13 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Галоўная ўзнагарода Венецыянскага кінафестывалю

Стала вядомая праграма аднаго з самых прэстыжных кінафестываляў

© Фото : La Biennale di Venezia
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

За ўзнагароды Венецыянскага фестывалю пазмагаюцца фільмы Куарона, Коэнаў і Шазелла.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Арганізатары назвалі праграму 75-га Венецыянскага кінафестывалю, які пройдзе з 29 жніўня па 8 верасня, у асноўны конкурс увайшлі новыя працы Альфонса Куарона, Дэмьена Шазелла і братоў Коэнаў.

Чарговы, юбілейны Венецыянскі кінафестываль пройдзе ў Італіі з 29 жніўня па 8 верасня. Як звычайна, за прызы аднаго з самых прэстыжных кінафестываляў свету будуць змагацца фільмы лепшых рэжысёраў.

У асноўнай конкурснай праграме 75-га Венецыянскага кінафестывалю будзе прадстаўлена 21 карціна. Так, у прэтэндэнтах на перамогу — "Балада пра Бастэра Скрагса" братоў Джоэла і Ітана Коэнаў.

Акрамя таго, будзе прадстаўлены тут "Чалавек на Месяцы" Дэмьена Шазелла — аўтара нашумелых "Ла-Ла Лэнд" і "Апантанасць". Таксама пакажуць і "Рым" Альфонса Куарона — яшчэ аднаго мастадонты сусветнага кіно.

Таксама на Венецыянскім кінафестывалі будуць прадстаўлены новыя карціны Ассаяса, Ланцімаса, Адзіяра і іншых знакамітых рэжысёраў.

Беларускія карціны ў асноўным конкурсе ўдзельнічаць не будуць, як і расійскія.

Тэги:
Венецыянскі кінафестываль, Італія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы