https://bel.sputnik.by/20191217/luchshie-belorusskie-filmy-1036870554.html
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў
Sputnik Беларусь
У Дзень беларускага кіно Sputnik прапануе ўспомніць самыя яркія і запамінальныя беларускія фільмы апошніх гадоў. 17.12.2019, Sputnik Беларусь
2019-12-17T10:21+0300
2019-12-17T10:21+0300
2019-12-17T08:57+0300
у беларусі
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103232/19/1032321954_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_b597e07b7dd11adf98a109f15f4dcfeb.jpg
Прадстаўленыя беларускія фільмы — ад маладых перспектыўных айчынных рэжысёраў. Тым, хто лічыць, што ў беларускім кіно ўсё дрэнна — глядзець абавязкова."Крышталь"Фільм можна назваць сапраўднай падзеяй у беларускім кінематографе хаця б таму, што гэта другая ў гісторыі краіны стужка, якую вылучылі на "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".Гісторыя пра дзяўчыну-дыджэя адбываецца ў Мінску 1996 года. Яна марыць патрапіць у Чыкага, але з-за памылкі ў дакументах аказваецца ў невялічкім гарадку. Здымкі праходзілі ў Беларусі.Праца маладога беларускага рэжысёра Дар'і Жук, якая паспела парпацаваць на тэлеканале HBO, ужо атрымала ўзнагароду ў секцыі "Works in Progress" на кінафестывалі "Цёмныя ночы" ў Таліне. Фільм таксама бачылі на фестывалях у ЗША і Германіі. Беларуская прэм'ера адбудзецца 30 жніўня."ГараШ"Трагікамедыя Андрэя Курэйчыка распавядае пра легендарны мінскі раён Шабаны, звычайны гараж і такіх жа звычайных слесараў. Менавіта ў гэтым асяродку аказваецца малады беларус, які парваў пашпарт, каб застацца працаваць у Амерыцы. Экстраныя меры не дапамаглі, і вяртацца ўсё ж такі прыйшлося.Стужка па сцэнары ўсё таго ж Курэйчыка ўбачыла свет у 2015 годзе, прэм'ерныя паказы прайшлі на "Лістападзе".Па словах рэжысёра і прадзюсара, фільм сабраў у беларускім пракаце больш за 300 мільёнаў рублёў, тады як бюджэт стужкі склаў каля 5 тысяч долараў."Заўтра"Яшчэ адзін фільм, які беларусы пакуль не бачылі — выхад стужкі ў беларускім пракаце запланаваны на верасень гэтага года. Па сюжэце, былы настаўнік англійскай мовы атрымлівае святочны білет латарэі.Паўнаметражны дэбют рэжысёра Юліі Шатун стаў адзінай стужкай, якая атрымала чатыры ўзнагароды на міжнародным кінафестывалі ў Марсэлі (Францыя). Беларускае кіно атрымала Прыз за лепшы дэбютны фільм, Прыз імя Рэно Віктара, а таксама спецыяльнае згадванне імя Жоржа дэ Борэжара і спецыяльнае згадванне журы "Надзея Марсэля"."Вышэй за неба"Яшчэ адна рэжысёрская праца Андрэя Курэйчыка, на гэты раз сумесна з Дзмітрыем Марыніным. Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі: 20-гадовы беларус Мікіта Міцкевіч заразіўся СНІД пасля кароткачасовага рамана з прыгожай дзяўчынай. Пасля гэтага яго жыццё кардынальна змяняецца.У ліпені 2012 года Курэйчык за гэтую стужку быў названы лепшым рэжысёрам-дэбютантам і атрымаў прадзюсарскую кінапрэмію "Знята!" ў Маскве.Сусветная прэм'ера адбылася на міжнародным фестывалі ў Нью-Ёрку "First Time Fest". Першая беларуская прэм'ера адбылася толькі ў студзені гэтага года.Фільм зняты пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў межах рэалізацыі гранта глабальнага фонда па барацьбе з ВІЧ, сухотамі і малярыяй."Здымаць на паражэнне"Мінскі незалежны рэжысёр Кіріл Нонг зняў вострасюжэтную камедыю крыху больш чым за 2 тысячы долараў. Ён жа выступіў сцэнарыстам, прадзюсарам і аператарам. Сярод акцёраў фільма няма ніводнага прафесійнага.Фантастычная стужка, знятая на прафесійны фотаапарат, убачыла свет у 2012 годзе. Сюжэт пабудаваны на тым, што хлопцы хочуць зняць фільм, але, не знайшоўшы грошай, плануюць зрабіць гэта ўласнымі сіламі. Аўтар фільма вучыўся ў ЗША і ў 2017 годзе прадставіў у Беларусі яшчэ адзін свой фільм — кароткаметражку "Працаўнік года"."Масакра"Нягледзячы на рознае стаўленне гледачоў да творчасці Андрэя Кудзіненкі, фільм варта ўключыць у спіс лепшых беларускіх хаця б з-за таго, што гэта першы беларускі хорар ці, як кажа сам Кудзіненка, "бульба-хорар".Дзеянне адбываецца на беларускай тэрыторыі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. Большая частка містычнай гісторыі здымалася ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх у пасёлку Шчучын Гродзенскай вобласці.На восьмым Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў стужка атрымала ўзнагароды "За лепшае гукавое рашэнне", "За лепшую працу мастака па касцюмах" і "За лепшае музычнае рашэнне"."Возера радасці""Возера радасці" - экранізацыя аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, прэм'ера карціны адбылася ў 2019 годзе і стала адной з самых яркіх падзей культурнага жыцця Беларусі."Возера радасці" - гісторыя сталення дзяўчынкі Ясі, якую расійскі выдавец рамана Барыс Пастэрнак называў "беларускай Скарлет О'Хара". Адна з важных тэм рамана - гісторыя кахання і нелюбові ў сям'і.Юная беларуская актрыса Наста Пляц, якая згуляла галоўную ролю ў фільме па рамане Віктара Марціновіча "Возера радасці", з трох гадоў расла ў магілёўскай SOS-дзіцячай вёсцы. За ролю яна атрымала прыз "Лепшая актрыса" на іспанскім фестывалі FICBUEU. А нядаўна "Возера радасці" было намінавана на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103232/19/1032321954_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_f1018071e4809c9e6e0e46bc59d97d98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура
Не толькі пра вайну: лепшыя беларускія фільмы апошніх гадоў
У Дзень беларускага кіно Sputnik прапануе ўспомніць самыя яркія і запамінальныя беларускія фільмы апошніх гадоў.
Прадстаўленыя беларускія фільмы — ад маладых перспектыўных айчынных рэжысёраў. Тым, хто лічыць, што ў беларускім кіно ўсё дрэнна — глядзець абавязкова.
Фільм можна назваць сапраўднай падзеяй у беларускім кінематографе хаця б таму, што гэта другая ў гісторыі краіны стужка, якую вылучылі на "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".
Гісторыя пра дзяўчыну-дыджэя адбываецца ў Мінску 1996 года. Яна марыць патрапіць у Чыкага, але з-за памылкі ў дакументах аказваецца ў невялічкім гарадку. Здымкі праходзілі ў Беларусі.
Праца маладога беларускага рэжысёра Дар'і Жук, якая паспела парпацаваць на тэлеканале HBO, ужо атрымала ўзнагароду ў секцыі "Works in Progress" на кінафестывалі "Цёмныя ночы" ў Таліне. Фільм таксама бачылі на фестывалях у ЗША і Германіі. Беларуская прэм'ера адбудзецца 30 жніўня.
Трагікамедыя Андрэя Курэйчыка распавядае пра легендарны мінскі раён Шабаны, звычайны гараж і такіх жа звычайных слесараў. Менавіта ў гэтым асяродку аказваецца малады беларус, які парваў пашпарт, каб застацца працаваць у Амерыцы. Экстраныя меры не дапамаглі, і вяртацца ўсё ж такі прыйшлося.
Стужка па сцэнары ўсё таго ж Курэйчыка ўбачыла свет у 2015 годзе, прэм'ерныя паказы прайшлі на "Лістападзе".
Па словах рэжысёра і прадзюсара, фільм сабраў у беларускім пракаце больш за 300 мільёнаў рублёў, тады як бюджэт стужкі склаў каля 5 тысяч долараў.
Яшчэ адзін фільм, які беларусы пакуль не бачылі — выхад стужкі ў беларускім пракаце запланаваны на верасень гэтага года. Па сюжэце, былы настаўнік англійскай мовы атрымлівае святочны білет латарэі.
Паўнаметражны дэбют рэжысёра Юліі Шатун стаў адзінай стужкай, якая атрымала чатыры ўзнагароды на міжнародным кінафестывалі ў Марсэлі (Францыя). Беларускае кіно атрымала Прыз за лепшы дэбютны фільм, Прыз імя Рэно Віктара, а таксама спецыяльнае згадванне імя Жоржа дэ Борэжара і спецыяльнае згадванне журы "Надзея Марсэля".
Яшчэ адна рэжысёрская праца Андрэя Курэйчыка, на гэты раз сумесна з Дзмітрыем Марыніным. Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі: 20-гадовы беларус Мікіта Міцкевіч заразіўся СНІД пасля кароткачасовага рамана з прыгожай дзяўчынай. Пасля гэтага яго жыццё кардынальна змяняецца.
У ліпені 2012 года Курэйчык за гэтую стужку быў названы лепшым рэжысёрам-дэбютантам і атрымаў прадзюсарскую кінапрэмію "Знята!" ў Маскве.
Сусветная прэм'ера адбылася на міжнародным фестывалі ў Нью-Ёрку "First Time Fest". Першая беларуская прэм'ера адбылася толькі ў студзені гэтага года.
Фільм зняты пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў межах рэалізацыі гранта глабальнага фонда па барацьбе з ВІЧ, сухотамі і малярыяй.
Мінскі незалежны рэжысёр Кіріл Нонг зняў вострасюжэтную камедыю крыху больш чым за 2 тысячы долараў. Ён жа выступіў сцэнарыстам, прадзюсарам і аператарам. Сярод акцёраў фільма няма ніводнага прафесійнага.
Фантастычная стужка, знятая на прафесійны фотаапарат, убачыла свет у 2012 годзе. Сюжэт пабудаваны на тым, што хлопцы хочуць зняць фільм, але, не знайшоўшы грошай, плануюць зрабіць гэта ўласнымі сіламі.
Аўтар фільма вучыўся ў ЗША і ў 2017 годзе прадставіў у Беларусі яшчэ адзін свой фільм — кароткаметражку "Працаўнік года".
Нягледзячы на рознае стаўленне гледачоў да творчасці Андрэя Кудзіненкі, фільм варта ўключыць у спіс лепшых беларускіх хаця б з-за таго, што гэта першы беларускі хорар ці, як кажа сам Кудзіненка, "бульба-хорар".
Дзеянне адбываецца на беларускай тэрыторыі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. Большая частка містычнай гісторыі здымалася ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх у пасёлку Шчучын Гродзенскай вобласці.
На восьмым Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў стужка атрымала ўзнагароды "За лепшае гукавое рашэнне", "За лепшую працу мастака па касцюмах" і "За лепшае музычнае рашэнне".
"Возера радасці" - экранізацыя аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, прэм'ера карціны адбылася ў 2019 годзе і стала адной з самых яркіх падзей культурнага жыцця Беларусі.
"Возера радасці" - гісторыя сталення дзяўчынкі Ясі, якую расійскі выдавец рамана Барыс Пастэрнак называў "беларускай Скарлет О'Хара". Адна з важных тэм рамана - гісторыя кахання і нелюбові ў сям'і.
Юная беларуская актрыса Наста Пляц, якая згуляла галоўную ролю ў фільме па рамане Віктара Марціновіча "Возера радасці", з трох гадоў расла ў магілёўскай SOS-дзіцячай вёсцы. За ролю яна атрымала прыз "Лепшая актрыса" на іспанскім фестывалі FICBUEU. А нядаўна "Возера радасці" было намінавана на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.