20:50 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Мірскі замак

Mirum Music Festival адмянілі: адміністрацыя музея адмовіла ў арэндзе

© Sputnik / Иван Руднев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2301

Арганізатары фестывалю выказалі надзею, што ў будучыні змогуць прадставіць публіцы іншыя не менш захапляльныя праекты.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Музычны фестываль, які праводзіцца ў Мірскім замку кожнае лета, пачынаючы з 2012 года, адменены — пра гэта паведамілі арганізатары на старонцы фестывалю ў Facebook.

"У гэтым годзе абавязковай умовай правядзення фестывалю стала арэнда некалькіх пляцовак каля замка. Адміністрацыя музея ў арэндзе нам адмовіла. Афіцыйнага адказу на афіцыйны запыт з боку музея не было", — тлумачыцца ў запісе.

Арганізатары фестывалю выказалі надзею, што ў будучыні змогуць прадставіць публіцы іншыя не менш захапляльныя і маштабныя музычныя праекты і падзякавалі гледачам за ўвагу да фестывалю і станоўчую энергетыку, якая "па-сапраўднаму акрыляла і матывавала".

Афіцыйны сайт фестывалю больш недаступны, у групах у сацыяльных сетках гледачы выказваюць сваё шкадаванне.

"Гэтыя пару дзён у 16 годзе сталі для нас ці ледзь не цэлай эпохай. Столькі ўспамінаў і падзей адбывалася ў той час. Дзякуй за тое, што змагаліся", — напісала карыстальнік Вераніка Астапава.

"Мірум — лепшы фестываль у сінявокай! У каляндар заносіла з першым анонсам і нішто не магло паўплываць на паездку. Хоць на пару гадзін, але абавязкова. Дзякуй вам!" — пакінула каментар Palina Maskaliova.

На сайце Мірскага замка навіны пра лёс фестываля адсутнічаюць.

Тэги:
Мірскі замак, Мір

Галоўныя тэмы