03:21 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Аўтобус ПАЗ

Арганізатары Lidbeer-2018 разыгрываюць паездку на рэтра-аўтобусе

© Sputnik / В. Довгялло
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

На бясплатным фестывалі выступяць Nizkiz, "ЧуVство полета", "Animal Джаz", "Воплi Відоплясова" і хэдлайнер вечара - групоўка "Ленінград".

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Паездка на аўтобусе 1968 года выпуску будзе разыграна ў рамках маштабнага фэсту Lidbeer, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Прыхільнікам фестывалю прапануюць адправіцца ў падарожжа вялікай кампаніяй: запускаецца традыцыйны конкурс, галоўны прыз якога — паездка з аднадумцамі на рарытэтным аўтобусе ПАЗ-672М.

Каб прыняць удзел, трэба распавесці арганізатарам аб тым, як вы рыхтуецеся да фестывалю, падмацаваўшы гісторыю фота ці відэазапісам гэтага працэсу і даслаўшы на edemnalidbeer@gmail.com з 9 па 28 жніўня. Імёны 11 пераможцаў з'явяцца на сайце мерапрыемства ўжо 30 жніўня (кожны з іх зможа ўзяць з сабой у паездку аднаго сябра).

Вялікі фестываль Lidbeer-2018 прабразгае ў Лідзе 8 верасня. Гасцям абяцаюць насычаную праграму — кірмаш майстроў, вялікі фудкорт, актывацыі, экскурсіі на піўны завод, а таксама канцэрт — на галоўнай сцэне выступяць выступяць Nizkiz, "ЧуVство полета", "Animal Джаz", "Воплi Відоплясова" і хэдлайнер вечара — групоўка "Ленінград ". Уваход на сам фестываль свабодны, а за наведванне пляцоўкі гала-канцэрта прыйдзецца заплаціць 25 рублёў.

Тэги:
Музыка, Ліда
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы