20:22 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пераможца Еўрабачання-2018 Нета Барзілай

"Еўрабачанне" ў Ізраіля не забяруць

© Sputnik / Владимир Астапкович
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Еўрапейскі вяшчальны саюз не плануе пазбаўляць Ізраіль права правядзення конкурсу.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" адбудзецца ў Ізраілі, нягледзячы на складанасці з правядзеннем аплаты неабходных узносаў, паведаміў партал Arutz Sheva са спасылкай на прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Ізраіль мог пазбавіцца права правядзення "Еўрабачання-2019" з-за таго, што краіна дагэтуль не заплаціла 12 мільёнаў еўра гарантыйнага ўзносу Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу. Нацыянальны тэлевяшчальнік патрабаваў, каб грошы выдзеліў урад, і ставіў ультыматум, што ў адваротным выпадку адправіць апавяшчэнне ў ЕВС аб адмове ад конкурсу.

Зрэшты, па дадзеных ізраільскіх СМІ, наступны конкурс усё роўна пройдзе ў Ізраілі. Прадстаўнікі ЕВС цвёрда маюць намер арганізаваць "Еўрабачанне" менавіта ў гэтай краіне, нягледзячы на складанасці з аплатай узносаў і прапушчаныя дэдлайны.

Пра гатоўнасць заплаціць збор ужо абвясцілі ўлады Тэль-Авіва — пры гэтым у мэрыі заявілі, што ўсё роўна, у якім горадзе пройдзе "Еўрабачанне", бо яно дапаможа паказаць з лепшага боку ўсю краіну ў цэлым.

Афіцыйна Еўрапейскі вяшчальны саюз сітуацыю не каментуе. Таксама невядомыя пакуль ні горад, ні даты правядзення "Еўрабачання" — ЕВС не жадае ладзіць яго ў Ерусаліме, таму вызначэнне месца працягваецца. Для параўнання, у мінулым годзе і сталіца, і даты правядзення шоу былі вядомыя ўжо ў другой палове ліпеня.

По теме

Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" у Мінску збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў
"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Ерусаліме
Тэги:
Конкурс, Еўрабачанне, Ізраіль
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы