Ад Ягайлы да Берыі: лепшыя ролі Мікалая Кірычэнкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкцёр Мікалай Кірычэнка
Акцёр Мікалай Кірычэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны артыст Беларусі апошнім часам сур'ёзна хварэў, але працягваў выходзіць на сцэну.

На рахунку народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі — дзесяткі тэатральных і кінароляў. Гледачы і калегі ўспамінаюць, што ён быў вельмі пластычным і лёгка падтрымліваў новыя ідэі: на тэатральнай сцэне акрамя класічных персанажаў па Шэкспіру і Чэхаву іграў у эксперыментальных спектаклях — "Больше, чем дождь", "С.В.", "Потерянный рай" і многіх іншых.

Пералічаныя ролі — далёка не поўны спіс лепшых. Кожны персанаж Кірычэнкі незабыўны і непаўторны, кранальны і яркі.

Ягайла ў спектаклі "Князь Вітаўт"

Роля Ягайлы, якую Кірычэнку акрамя тэатральнай сцэны давялося двойчы выконваць і на экране, па яго словах, стала знакавай кропкай у творчым жыцці. У сваіх размовах з журналістамі ён заўсёды падкрэсліваў, што акцёрскую ўпэўненасць набыў менавіта пасля таго, як сыграў гэтага гістарычнага персанажа. Кірычэнка шчыра прызнаваўся, што да гэтага ў яго тэатральнай кар'еры мала што атрымліваліся. Першымі пробліскамі былі спектаклі "Ночь лунного затмения" і "Мы, нижеподписавшиеся", а потым Ягайла.

Лаўрэнцій Берыя ў фільме "У жніўні 44-га…"

Беларуская версія фільма Міхаіла Пташука па рамане Уладзіміра Багамолава "Момант ісціны" выйшла на экраны ў 2000 годзе, руская крыху пазней — у 2001 годзе. Мікалай Кірычэнка паўстаў перад гледачамі ў вобразе наркама ўнутраных спраў Лаўрэнція Берыі. І хаця у гісторыі з фільмам не абыйшлося без скандалу, гэтую ролю Кірычэнкі гледачы называюць адной з самых галоўных у фільмаграфіі.

Васіль у спектаклі "Вечар"

Ролю Васіля Кірычэнка лічыў самым любімым тэатральным вобразам. Свой семядзесяцігадовы юбілей народны артыст Беларусі адзначыў менавіта ў гэтай ролі на сцэне Купалаўскага. Распавядаў пра каханне і шчырасць паміж людзьмі, пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.

© Photo : Национальный академический театр им. Я.КупалыКірычэнка ў спектаклі "Вечар" па п"есе Дудара
Кириченко в спектакле Вечер по пьесе Дударева - Sputnik Беларусь
Кірычэнка ў спектаклі "Вечар" па п"есе Дудара

Баярын Хадасевіч у фільме "Анастасія Слуцкая"

Гістарычная драма вытворчасці "Беларусьфільма" атрымала шмат кінаўзнагарод. Над ёй працавалі акцёры Святлана Зелянкоўская, Генадзь Давыдзька, Анатоль Кот і Мікалай Кірычэнка. Акцёрская суполка па-майстэрску распавяла гісторыю змагання адважных жыхароў горада Слуцка, абарону якога ўзначаліла Анастасія Слуцкая.

Васіль Ігнатавіч у спектаклі "Зямля Эльзы"

Вельмі кранальная роля Васіля Ігнатавіча, які закахаўся ў Эльзу Блюментрост, стала апошняй у тэатральным рэпертуары артыста. Спектакль паставіла малады рэжысёр Алена Ганум у лютым гэтага года на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Гісторыя расказвае пра сустрэчу і каханне, якое асвяціла жыццё двух незнаёмых людзей і напоўніла яго невядомымі пачуццямі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоМікалай Кірычэнка ў спектаклі "Зямля Эльзы" Пуліновіч
В Купаловском театре поставили пьесу Земля Эльзы молодого российского драматурга Ярославы Пулинович - Sputnik Беларусь
Мікалай Кірычэнка ў спектаклі "Зямля Эльзы" Пуліновіч
Стужка навiн
0