07:01 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Віцэ-прэм'ер Русы адкрые ў Ташкенце помнік Якубу Коласу

© Sputnik / Михаил Озерский
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
26 0 0

Народны паэт Беларусі пражыў у Ташкенце некалькі гадоў - ён знаходзіўся тут у эвакуацыі ў гады Другой сусветнай вайны.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Вуліца імя Якуба Коласа з'явіцца ў сталіцы Узбекістана Ташкенце. Цырымонія адкрыцця вуліцы і бюста народнага паэта Беларусі адбудзецца 24 жніўня ў скверы за Дзяржаўным музеем мастацтваў рэспублікі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Узбэкістане.

​З беларускага боку ў цырымоніі прыме ўдзел віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, з узбекскага — намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана Надзір Атажонаў.

Колас прыехаў у Ташкент у жніўні 1941 года, калі сюды была пераведзеная Акадэмія Навук БССР.

Некаторы час ён жыў з сям'ёй у гатэлі "Узбекістан", затым у невялікім здымным пакойчыку на ўскраіне горада. Кватэру яму знайшлі ў сярэдзіне восені.

У эвакуацыі Колас працягваў пісаць. Тут даведаўся пра смерць Янкі Купалы, як пісаў ён у тыя дні, "вялікага паэта і шчырага блізкага сябра". У ліпені 42-га зладзіў у Ташкенце вечар памяці Янкі Купалы, на якім сабраў калегаў-літаратараў. У лістападзе 1942 года ў Доме Чырвонай Арміі ў Ташкенце прайшло ўрачыстае пасяджэнне з нагоды 60-годдзя самога Коласа.

З Узбекістана народны паэт разам з сям'ёй з'ехаў у лістападзе 1943.

Раней у Ташкенце была вуліца Якуба Коласа, затым яе перайменавалі. Цяпер імем беларускага народнага паэта назавуць былую вуліцу Яккачынор. Мемарыяльная дошка і барэльеф беларускага пісьменніка, якія былі зняты з хаты, дзе ён пражываў, вернутыя на месца.

У пасляваенныя гады Колас жыў у Мінску, дзе цяпер на месцы яго хаты знаходзіцца Дзяржаўны музей. Тут захаваўся сад, які даглядаў класік беларускай літаратуры, і нават склеп, у якім захоўваліся хатнія нарыхтоўкі.

Галоўным творам Коласа лічыцца паэма "Новая зямля". У гэтым годзе нацыянальны беларускі эпас адзначае 95-гадовы юбілей. Як стваралася вялікі твор і чаму яго таксама называюць даведнікам пра беларусаў для іншапланецян, чытайце ў матэрыяле Sputnik.

По теме

"Твой сад цвіце": 62 гады таму пайшоў з жыцця Якуб Колас
Гасцінны Якуб Колас: што выносіў са склепа гасцям
Невядомы Якуб Колас: выдатна рыхтаваў наліўкі і саліў грыбы
Тэги:
Якуб Колас, Ташкент, Узбекістан

Галоўныя тэмы