06:53 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Арган у магілёўскім касцёле падчас мантажу

Старажытны арган загучаў у магілёўскім касцёле

© Sputnik / Мария Зуева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Арган, дастаўлены ў Магілёў у лютым, пачалі манціраваць толькі напачатку лета: да гэтага інструмент "прывыкаў" да беларускіх кліматычных умоў.

МІНСК, 23 жні – Sputnik. Нідэрландскі 90-гадовы арган, які ў лютым прывезлі ў Магілёў, зманціравалі, і ўчора ён упершыню загучаў у сценах касцёла Успення Дзевы Марыі і Святога Станіслава, паведамляе "Магілёўская праўда".

Да апошняга часу ў касцёле карысталіся электронным арганам. Калісьці ў храме быў унікальны механічны інструмент з керамічнымі трубамі. Паводле звестак гісторыкаў,  такіх інструментаў у цэлым свеце было ў той час толькі чатыры: у Рыме, Варшаве, Мехіка і Магілёве. Але пасля ўстанаўлення ў Магілёве савецкай улады яго разабралі, і зараз невядома, дзе ён знаходзіцца.

90-гадовы арган аўтарства вядомага нідэрландскага майстра Леона Верс Хуэрэн дэ Хэйт Хусэна, дастаўлены ў Магілёў у лютым, пачалі манціраваць толькі на пачатку лета: да гэтага інструмент "прывыкаў" да беларускіх кліматычных умоў. 

Новый орган костела пока в разобранном виде
© Sputnik / Мария Зуева
Так выглядаў разабраны арган

Новы арган асвяціў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, пасля чаго ў касцёле адбыўся канцэрт.

Тэги:
арган, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы