МІНСК, 24 жні — Sputnik. 10 верасня ў Мінску пройдзе вечар памяці заснавальніка і лідара гурта "Neuro Dubel", спевака Аляксандра Кулінковіча, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку рэжысёр Андрэй Курэйчык.
Акрамя трагікамедыі "ГараШ" — адзінага фільма, у якім музыка выканаў галоўную ролю, на вялікім экране пакажуць фрагменты з кінаработ Аляксандра Кулінковіча, унікальныя фотаздымкі.
У мерапрыемстве прымуць удзел калегі, сябры і родныя акцёра. У зале прагучаць словы і ўспаміны пра Кулінковіча, а таксама яго песні.
Музыка Аляксандр Кулінковіч пайшоў з жыцця 4 жніўня. Напярэдадні ён быў дастаўлены ў бальніцу з вострай пнеўманіяй, на наступны дзень 46-гадовага музыку перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне, аднак медыкі не змаглі яго выратаваць. Пахавалі Кулінковіча на Паўночных могілках Мінска.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.