https://bel.sputnik.by/20180824/razmer-nacionalnoj-literaturnoj-premii-v-ehtom-godu-uvelichen-v-tri-raza-1037283148.html
Памер Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета павялічаны ў тры разы
Памер Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета павялічаны ў тры разы
Sputnik Беларусь
У пятніцу журы абярэ пераможцаў, але іх імёны будуць названы на Дні пісьменства ў Іванаве. 24.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-24T16:58+0300
2018-08-24T16:58+0300
2018-08-24T15:53+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/i/logo/logo-social.png
беларусь
брэсцкая вобласць
іванава
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, брэсцкая вобласць, іванава, дзень беларускага пісьменства
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, беларусь, брэсцкая вобласць, іванава, дзень беларускага пісьменства
Памер Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета павялічаны ў тры разы
У пятніцу журы абярэ пераможцаў, але іх імёны будуць названы на Дні пісьменства ў Іванаве.
МІНСК, 24 жні — Sputnik. Грашовыя выплаты за Нацыянальную літаратурную прэмію былі павялічаны, паведаміла ў пятніцу першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
Пераможцы намінацый атрымаюць па 100 базавых велічынь. А уладальнік звання дэбютанта — 50 базавых. Раней аўтарам выплачвалі па 30 і 15 базавых велічынь адпаведна.
На суісканне Нацыянальнай літаратурнай прэміі было пададзена 59 твораў, да ўдзелу была адабрана 51 праца.
Сёння журы абярэ пераможцаў, аднак іх імёны захаваюць у сакрэце да 2 верасня. Пераможцаў абвесцяць у Іванаве на святкаванні Дня беларускага пісьменства.
Большая частка конкурсных работ у гэтым годзе напісана на беларускай мове.
"Традыцыйна больш за ўсё пададзена заявак у паэтычнай намінацыі. Менш за ўсё — у драматургіі — 3 працы", — сказала Стэльмах.
"У дзіцячай літаратуры — сур'ёзная канкурэнцыя. Прадстаўлены такія аўтары, як Генадзь Аўласенка, Мікалай Бусько, Алег Ждан, на гэтым спіс не заканчваецца", — сказала Стэльмах.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе 1 і 2 верасня ў Іванава Брэсцкай вобласці. Свята праводзіцца ў 25-ы раз. У гэтым годзе яно прысвечаны тэме малой радзімы.